logo2«Арт Сядзіба» — гэта некамерцыйная арганізацыя і беларускамоўны інтэрнэт-партал. Мы папулярызуем беларускую мову і культуру, падтрымліваем незалежных творцаў і рэалізуем розныя грамадска-значныя ініцыятывы.

За тры гады існавання мы зрабілі сотні вялікіх і не вельмі маштабных мерапрыемстваў — ад першага ў Беларусі «Дня Вышыванкі» да кватэрнікаў і імпрэз у невялікіх клубах.

Мы адкрытыя для вашых прапаноў! Шукаеце памяшканне? Хочаце правесці кінапаказ, канцэрт ці творчую сустрэчу? Зладзіць курсы, лекцыю ці семінар? Зрабіць прома-ролік ці распаўсюдзіць інфармацыю ў СМІ? Звяртайцеся, і мы вам дапаможам!

Прасцей за ўсё з намі звязацца праз e-mail: artsiadziba@gmail.com.