04.02.2014

Вечары гвалтоўна паэзіі — магчыма, адзінае месца, дзе людзі пішуць вершы па прымусу, атрымліваючы пры гэтым задавальненне.

Канцэпцыя простая — арганізатары прымушаюць паэтаў, якія выказалі жаданне паўдзельнічаць, пісаць вершы не проста з галавы, а з рознымі абмежаваннямі. На працягу існавання «ВГП» у паэзію былі ператвораны малюнкі, гукі, бессэнсоўныя звязкі слоў і іншае. Вершы нараджаюцца ў пакутах барацьбы з самімі сабой, тэрмінамі і лянотай — гэтага мы і спрабуем дамагчыся кожны раз.

На 13-м паседжанні Вечароў паэты-гвалтаўнікі слоў прымераць на сябе ўнутраныя светы вядомых асобаў, і толькі слухачам давядзецца вырашаць, надзець на іх ўціхамірвальную кашулю ці адправіць на машыне часу ў сваю эпоху.

Акрамя іншага, свой культ здабыў звычай на кожным паседжанні чытаць вершы, напісаныя наўмысна дрэнна, і гэты раз не стане выключэннем.

Як заўсёды, паўдзельнічаць ў конкурсе дрэнных вершаў зможа кожны жадаючы.

Уваход вольны. Пачатак у 18.00.

14X111Behvo

Адрас: Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх). Метро «Парк Чалюскінцаў», па бул. Талбухіна, налева на вул. Мяржынскага, направа на зав. Інструментальны.

Система Orphus