03.03.2014

6 сакавіка ў «Арт Сядзібе» народны паэт Беларусі будзе зноў разам з намі. Гэтым вечарам Зміцер Вайцюшкевіч будзе выконваць свае песні на вершы Рыгора Барадуліна, узгадваць гісторыі і моманты з сумеснай працы.

У 2004-м годзе Зміцер Вайцюшкевіч выдаў альбом «Паравоз кахання» на вершы Рыгора Барадуліна.

Кожны ахвочы на вечарыне зможа прачытаць любімыя верш паэта ды такім чаным выказаць сваю пашану дзядзьку Рыгору.

Адрас: Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх). Метро «Парк Чалюскінцаў», па бул. Талбухіна, налева на вул. Мяржынскага, направа на зав. Інструментальны.

Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Напрыканцы мінулага году яшчэ пры жыцці Рыгора Барадуліна распачаў сваю працу сайт baradulin.by, які прысвечаны яго творчасці. На ім можна пазнаёміцца з падрабязнай біяграфіяй паэта, пабачыць унікальнае відэа ды спампаваць шматлікія кнігі.

Система Orphus