06.06.2014

Таццяна Зянковіч, фотакарэспандэнт Еўрапейскага прэс-фота агенцтва (EPA), распавяла аб тым, як яшчэ студэнткай выпадкова пачала працаваць у міжнароднай інфармацыйнай кампаніі.

«Крутая міжнародная агенцыя, і я, студэнтка…»

Ніколі не марыла быць фатографам. Пасля ліцэя БДУ паступіла ў «наргас» і шчасліва правучылася 2 гады.

А пасля ў маім жыцці шмат было невыпадковых выпадковасцяў. Мая знаёмая журналістка, што працавала ў БелаПАН, сказала, што захварэў іх фатограф. А ў мяне як раз з’явіўся новы фотаапарат, і я чытала кніжкі па фота. Яна прапанавала зрабіць для іх фотарэпартаж.
З гэтага ўсё і пачалося. Сяброўка даслала мае фотаздымкі рэдактару сайта naviny.by, і праз некалькі дзён адтуль патэлефанавалі з прапановай супрацоўнічаць.

Я пачала здымаць для БелаПАН, і на трэцім курсе перайшла на завочку, каб было больш часу на новую працу.

У 2010 годзе пасля кароткага супрацоўніцтва мяне ўзялі ў штат Еўрапейскага прэс-фота агенцтва са штаб-кватэрай у Франкфурце. Гэта была падзея! Крутая міжнародная агенцыя, і я, на той час студэнтка. З першага дня, натуральна, даводзіцца шмат працаваць, каб штодня даказваць сваю адпавядальнасць.

hr-p2009

???????? ?? ???????? ????? ????????? ??????? ? ??????? ??????????????????? ??????. ????? ?????? ?? ????????????? ??? ??????????? ?????????? ????? ? ?????????? ??????? ??????. ?????, ????????. 06.11.2009

hr-p

Гэта не праца, а лад жыцця

Прыгожы і патрэбны агенцыі здымак можна зрабіць нават на ўласным лецішчы. Для гэтага патрэбна ўвесь час быць настроеным на працу, бачыць незвычайнае і прыгожае ў звыклым. Гэта не праца, а лад жыцця.

Ёсць добры фотаздымак для мозга — калі за ім стаіць гісторыя, а ёсць — для вока, калі ты бачыш карціну, і яна зацягвае ў сваю прастору. Мне падаецца, фотаздымак мусіць быць і інфарматыўным, і ў той жа час візуальна прыгожым.

hr-p2010

People in national dresses take part in the pagan rite Rusalye celebration in the village of Kamuni, some 170 km south of Minsk, May 30, 2010. The tradition is dedicated to a water nimph. /Tatsiana Zenkovich, Belarus

hr-p

«Нас шмат, а яна адна, давайце паб’ем»

Вельмі не люблю здымаць гвалт, супрацьстаянні, разгон акцый. Складана здымаць, калі людзі настроеныя супраць фатографа: напрыклад, калі ў 2011 годзе людзі стаялі ў вялізных чэргах каля абменнікаў. Узровень агрэсіі даходзіў да «нас шмат, яна адна, давайце яе паб’ем».

Люблю здымаць усё астатняе: народныя святы, спорт, цікавыя навіны, прыроду, сяброў.

Нядаўна мы здымалі Алімпіяду ў Сочы — гэта зусім іншы ўзровень арганізацыі і асвятлення сусветнай падзеі. Кожны дзень даводзілася вельмі хутка адпраўляць на фотастужку каля сотні здымкаў спаборніцтваў.

Асабліва напружана, амаль пахвілінна праца была распісаная падчас здымак цэрымоній адкрыцця і закрыцця Алімпіяды. Гэта была велізарная праца: напрацягу трох гадзін здымкі ішлі нон-стопам, адзіная палёгка для фатографа была ў тым, што яго здымкі проста з камеры дасылаліся праз кабель на кампутары рэдактароў, якія іх апрацоўвалі і імгненна выстаўлялі.

hr-p2011

A Belarussian soldier is covered by Belarussian state flag in a windy day during an oath ceremony in Sosny in the outskirts of Minsk, Belarus, 17 December 2011. About twelve thousand young soldiers took the oath in Belarus.

hr-p

Ваш дазвол на нашэнне апаратуры!

Часам задаюць недарэчныя пытанні. Напрыклад: «Калі пакажуць па тэлевізары?» Людзі чамусьці думаюць, што гэта відэакамера. Альбо калі здымаеш на вуліцы, падыходзіць міліцыянер: «Ваш дазвол на нашэнне апаратуры?»

Існуе незразумелае і недарэчнае правіла: на масавыя мерапрыемствы не пускаюць з оптыкай больш за 4 см. А ў мяне ўвогуле няма іншых аб’ектываў.

Міліцыянер пытаеца проста на вуліцы:
— Ваш дазвол на здымку?
Пытаюся ў адказ:
— Ад каго дазвол? Гэта ж грамадскае месца. Хто дае дазвол?
Міліцыянер:
— Я не ведаю, хто яго дае, але ж дзе ваш дазвол?

hr-p2012

Artists in Belarussian national costumes tie red ribbons to drivers of combine harvesters during celebrations of the start of harvesting near Dzerzhinsk, some 45 km from Minsk, Belarus, 20 July 2012. The red ribbons read "Harvest time - 2012".

hr-p

Недзявочыя манеры і вынослівасць

Рэпарцёрская работа часам мае суровы характар: увесь час гатоўнасць да дзеянняў, неабходнасць дзейнічаць у незнаёмых або экстрэмальных варунках, пагоня за хвілінамі.
Таму я займаюся спортам для таго, каб быць у тонусе і быць здольнай цягаць цяжкую апаратуру. Калі цяжка выпіхнуць сябе ў трэнажорку, кажу сабе: «Танечка, а ты памятаеш, колькі важыць твая апаратурка? А аб’ектывы будзеш насіць?»

Альбо калі трэба працаваць у натоўпе, берагчы сябе і камеру, таксама патрэбныя недзявочыя манеры і вынослівасць.

hr-p2013

2013_meteor zharaje_Tacciana_Ziankovich

hr-p

Не зможаш спачуваць людзям — фота будзе пустым

Фотакарэспандэнтамі становяцца цікаўныя і назіральныя людзі, якія жадаюць і ўмеюць расказваць гісторыі, цікавяцца іншымі людзьмі.

Фотакарэспандэнты досыць гнуткія ў плане прыняцця «іншасці» людзей. Ім, каб добра расказаць гісторыю, трэба пранікнуцца, стаць на бок іншага чалавека. Калі ты не можаш спачуваць людзям, то фота будзе пустым.

Мне падаецца, фотажурналісты маладзейшыя за свой узрост, у іх ёсць бляск у вачах, цікавасць да жыцця.

Система Orphus