07.09.2014

1 верасня гурт «Ляпіс Трубяцкі» спыніў сваё існаванне, але гэтым жа днём нарадзіліся два новыя гурты: «Trubetskoy» (вакаліст Павел Булатнікаў) і «Brutto» Сяргея Міхалка. Кожны з гуртоў ужо прэзентаваў першыя сінглы, а «Trubetskoy» 5 верасня стаў хэдлайнерам фестывалю «Respublica» ва ўкраінскім горадзе Камянец-Падольскі, на якім адбыўся першы выступ новага калектыву.

На канцэрце ў Камянец-Падольску «Trubetskoy» выканаў свой першы сінгл «Ластаўка», але асноўную частку праграмы склалі хіты «Ляпісаў». Гурт і не хавае, што будзе выконваць ранейшыя ляпісаўскія хіты, праўда, у некалькі перапрацаваным выглядзе.

Першы сінгл пад назвай «Ластаўка» — гэтая песня знаёмая фанам «Ляпісаў», паколькі час ад часу выконвалася на канцэртах гурта, але не была запісаная ў студыі і не выходзіла на альбомах. «Trubetskoy» вырашыў выправіць гэтую несправядлівасць і зрабіць сваю версію «Ластаўкі» для праекта «Ляпіс Crew: ТРУбьют».

Тым часам, пасля прэзентацыі гуртом «Brutto» 1 верасня першага відэа, якое паглядзела больш за 240 тысяч чалавек, 9 верасня новы праект Сяргея Міхалка прадставіў ужо другі кліп на песню «Underdog».

Система Orphus