02.11.2014

4 лістапада ў «Арт Сядзібе» адбылася прэзентацыя новага дакументальнага фільму пра паўстанне 1863-1864 гг. «Шляхам паўстанцаў».У фільме прынялі ўдзел вядомыя пісьменнікі і гісторыкі: Уладзімер Арлоў, Адам Мальдзіс, Алесь Смалянчук і іншыя. Рэжысёр стужкі – Павел Доўнар.

Фільм перадусім уздымае пытанні: што паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага значыць для Беларусі, кім былі паўстанцы і каму яны не даюць спакою сёння. Пэўная частка фільму апавядае пра жыццё і дзейнасць Кастуся Каліноўскага, рамантычныя сувязі з Марыяй Ямант.

Уздымаюцца ў стужцы і досыць аддаленыя ад Беларусі пытанні, напрыклад, якім чынам гэтае паўстанне паўплывала на грамадзянскую вайну ў ЗША. Безумоўна, не абыйшлося і без паралеляў, што звязваюць далёкія гістарычныя падзеі і нашыя дні.

Саўндтрэк да фільму, песню «Каго любіш?», напісаў музыка Vinsent.

Система Orphus