24.11.2014

У пятніцу, 28 лістапада, у «Арт Сядзібе»  пройдзе маратон «Пераемнікі», які стане пачаткам кампаніі «УПАРТЫЯ АРТЫ».

Маратон будзе складацца з дванаццаці частак — менавіта столькі гісторый месьціць у сабе дакумэнтальна-публіцыстычны цыкль «Пераемнікі», які быў створаны Вячаславам Ракіцкім і Андрэем Куцілам для тэлеканала «Белсат».

У межах маратону адбудзецца сустрэча зь некаторымі ўдзельнікамі праекту. Героямі  «Пераемнікаў» сталі: Валярына Кустава, Алесь Кіркевіч, Павел Белавус, Кацярына Сумарава, Раман Падаляка, Юры Маціюн, Андрэй Кім, Зьміцер Vinsent Папко, Павел Касьцюкевіч, Віталь Зыблюк, Глеб Лабадзенка і Наста Лойка.

Таксама, цягам маратону Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла пакажуць усіх «Пераемнікаў», адкажуць на пытаньні і падкажуць выйсьце з самых безвыходных сытуацыяў.

Пачатак мерапрыемства 28 лістапада а 18-й. Уваход вольны. 

Адрас: г. Менск, пр-т Незалежнасьці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ).

Маратон «Пераемнікі» пройдзе ў межах кампаніі «Арт Сядзібы» і Радыё Свабода «УПАРТЫЯ АРТЫ». Падрабязьней пра кампанію чытайце тут.

Валярына Кустава

Алесь Кіркевіч

Павел Белавус

Кацярына Сумарава

Раман Падаляка

Юры Маціюн

Андрэй Кім

Зьміцер Папко (Vinsent)

Павал Касьцюковіч

Віталь Зыблюк

Глеб Лабадзенка

пераемнікі1

Система Orphus