15.12.2014

Гурт «Navi» нечакана ўвечары 15 снежня выклаў на сваёй старонцы «Вконтакте» новы беларускамоўны альбом «Сонцам сагрэтыя».

«Сябры, хвалюючыся, прадстаўляем вам нашу новую работу — шчыры, спантанны, акустычны альбом на роднай мове «Сонцам сагрэтыя». Няхай у гэты зімовы час наш новы альбом дапаможа Вам сагрэцца і падзяліцца гэтай цеплынёй з кожным!» — гэтымі словамі гурт прадствавіў сваю новую працу.

Альбом «Сонцам сагрэтыя» складаецца з сямі трэкаў і можна вольна спампаваць.

Гурт «Navi» нечакана прысвяціў гэты альбом раённай гімназіі г. Глыбокае, народна-літаратурнаму тэатру «Жывое слова» і радыёстанцыі «Сталіца».

Асабістая падзяка ад гурта парталам «Арт Сядзіба» і «Тузін Гітоў».

Музычны прадзюсар — Артур Сцяпанаў, вокладка — Андрэй Святлоў (Вандер).

 


20 снежня ў бары «ДК» адбудзецца прэзентацыя гэтага альбома пры ўдзеле гурта «Evant Band». Квіткі: 60 000 (папярэдне), 70 000 (у дзень канцэрта).

UoRm17JR944

Система Orphus