Фотарэпартаж з першага дню Belarus Alternative-2015

Belarus Alternative – новы фестываль беларускай музыкі. На працягу двух дзён на сцэне віленскай Teatro Arena можна было ўбачыць і паслухаць адных з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай альтэрнатыўнай рок-музыкі.

Пачаўся фестываль 1 траўня, і ў гэты вечар выступалі такія гурты, як Pomidor/offNeuroDubel і Brutto. Акрамя таго, адкрыццё адбылося з калектыва Skyle – літоўскіх музыкантаў, якія ў дуэце з Аляксандрам Памідоравым спявалі па-беларуску.

Пачынаючы з выступу NeuroDubel, стала сапраўды горача:калектыў даволі доўга не пакідаў сцэну (чаму, дарэчы, слухачы былі толькі рады), тым самым добра «разагрэлі» натоўп перад выступам Сяргея Міхалка і яго новага гурта Brutto.

тэкст: Алег Мельнік. фота: Дар’я Лабанава