23.06.2015

Нарэшце фестываль «Купальскае кола» выбраўся з цеснага завуголля сталічных клубаў на вялікую прастору. Сёлета свята летняга сонцастаяння прымаў музейны комплекс «Дудуткі», які  ідэальна пасаваў фестывалю па стылю і накіраванасці.

Ужо на ўваходзе былі заўважаныя асаблівасці «Купальскага кола»: валасы ў хлопцаў даўжэй, чым у дзяўчат, завушніцы, бранзалеты з шыпамі і банданы — атрыбуты кожнага другога.

Kupala circle_Shablovskaya _02 (Копировать)

Kupala circle_Shablovskaya_010 (Копировать)

Два дні госці і ўдзельнікі фестывалю стралялі з лука і балісты,  змагаліся на мячах, плялі вянкі, малявалі хной тату, вучылі народныя танцы, наведвалі лекцыі па этнаграфіі, і канешне, слухалі фольк-метал. Але фольк-метал быў моцны і якасны, патрабаваў такога ж глыбокага пранікнення, як і патрабуе звычайна фальклорная музыка, каб увайсці ў транс і абудзіць генетычную памяць.

Kupala circle_Shablovskaya_019 (Копировать)

Kupala circle_Shablovskaya_022 (Копировать)

У першы дзень мілагучнай і прыемнай музыкай парадаваў гасцёў «Rokash», а таксама гурт «Omut», які  да выступу хэдлайнераў настолькі абудзіў і скалыхнуў  публіку, што былі сумневы, а ці выстаяць прысутныя да канца лайн-апу. Выступ гурта «Стары Ольса» запомніўся бясконцымі карагодамі і шалёнай энергіяй, якая нараджалася знутры гэтых чароўных колаў.

Kupala circle_Shablovskaya_023 (Копировать)

Kupala circle_Shablovskaya_024 (Копировать)

Увечары шмат хто чакаў выступу «Gods Tower», але замест іх на сцэну выйшлі польскія «Vader», растлумачыўшы, што спазняюцца на самалёт.

Kupala circle_Shablovskaya_026 (Копировать)

Адыграўшы сэт, «Vader» саступілі месца пад пражэктарамі «Gods Tower», якія настрайваліся хутка і гучалі не так тэхнічна, як іх польскія калегі. Але слухачы сустракалі беларускіх металістаў больш цёпла і адрываліся на поўную.

Kupala circle_Shablovskaya_027 (Копировать)

Пасля выступу «Gods Tower» чакаліся купальскія абрады, але гэта было б занадта проста: на сцэну выйшлі яшчэ два гурты, і толькі пасля іх сэтаў самыя трывалыя хлопцы і дзяўчаты пайшлі вадзіць карагоды каля ракі і скакаць праз вогнішча.

Kupala circle_Shablovskaya_028 (Копировать)

Абрад атрымаўся па-інтымнаму таямнічы.

Kupala circle_Shablovskaya_029 (Копировать)

Kupala circle_Shablovskaya_033 (Копировать)

Другі дзень фестывалю атрымаўся таксама насычаным: «Кашлаты вох», «UNIA», «Dzieciuki», «Znich» — песні гэтых гуртоў многія ведалі на памяць і гучна падпявалі. Гурты не шкадавалі сябе і адаваліся цалкам. Публіка гэта адчувала і ўзнагароджвала музыкаў апладысментамі і выклікамі на біс. Складвалася адчуванне, што ў паветры лунаюць згусткі энергіі, якія тонкімі промнямі аб’ядноўваюць усіх гасцёў і удзельнікаў фестывалю.

Kupala circle_Shablovskaya_017 (Копировать)

Kupala circle_Shablovskaya_020 (Копировать)

Увогуле, «Купальскае кола» — месца яднання самых розных людзей самых розных прафесій і ўзростаў. І калі на фестываль прыязджае багемная дзяўчына ў шаўковай сукенцы ў пол (не-не, гэта не рэканструкцыя) з леапардавым прынтам на сумцы, і разам з патлатым металюгам пляце вяночкі, каўбасіцца пад фольк-метал і скача праз вогнішча, то ёсць у гэтым нешта невытлумачальна прыцягальнае.

Kupala circle_Shablovskaya_04 (Копировать)

Фотаздымкі: Юлія Шаблоўская

Система Orphus