24.11.2015

«Спектакль “Бранислав” ОТМЕНЕН!!!» — такое паведамленьне ад упраўленьня па справах культуры БДУ на дзьвярах студэнцкага тэатру «На Бальконе» ўбачылі пасьля двух ранейшых паказаў акторы і гледачы спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў».

14 лістапада ў студэнцкім тэатры БДУ адбылася прэм’ера спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў», паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава. Спэктакль распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць граматыста, навукоўца й грамадзкага дзеяча — Браніслава Тарашкевіча.

Аднак паказы спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў», што былі заплянаваныя на 18, 20 і 23 лістапада ў тэатры «На Бальконе», — былі адмененыя ўпраўленьнем па справах культуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пра гэта стала вядома яшчэ ў аўторак, 17 лістапада, пасьля другога паказу спэктаклю, які адбыўся 16 лістапада.

IMG_4550

У сераду, прыйшоўшы да тэатра «На Бальконе», можна было пабачыць паведамленьне пра адмену спэктаклю на дзьвярох тэатра. У ім на расейскай мове было напісана: «Спектакль “Бранислав” ОТМЕНЕН!!!». Яшчэ ў чацьвер была надзея, што спэктакль усё ж адбудзецца ў пятніцу і панядзелак, як і было заплянавана раней. Але й гэтыя спадзяваньні не апраўдаліся.

12270382_10207124817112407_1886608199_n

Рэжысэр спэктаклю Эльдар Бякіраў распавёў, што цяпер творчы калектыў вымушаны шукаць новую сцэну для далейшага існаваньня спэктаклю, бо цалкам немагчыма згадзіцца з тым, што гледачы ня здолеюць пабачыць пастаноўку.

«Для нас гэта вельмі важная праца, вельмі сакральная і для мяне, і для маіх актораў, я ведаю. Шкада, што лёс спэктаклю атрымаўся такім. Але спэктакль пра Браніслава, і таму ён вытрымае ўсе правакацыі і выпрабаваньні. Нягледзячы на той жах, які адбыўся са спэктаклем у мурох БДУ, мы вельмі б хацелі, каб нашыя далейшыя імпрэзы атрымаліся добрымі і плённымі. Нам не назвалі канкрэтную прычыну забароны спэктаклю. Дакладна магу сказаць, што ў пастаноўцы мы нікога ня крыўдзім і не абражаем», — сказаў Эльдар Бякіраў.

Мы ня можам маўчаць і спадзяемся на грамадзкую салідарнасьць з творчай групай спэктаклю і «Арт Сядзібай». Таму мы просім найбольш шырокага распаўсюду дадзенага паведамленьня ў сродках масавай інфармацыі, на сайтах і ў сацыяльных сетках. Дзякуючы распаўсюду мы зможам прыцягнуць увагу да забароненага спэктаклю.

LkC11UGGBeU

Кажа Аляксей Сапрыкін, які грае ў спэктаклі Браніслава Тарашкевіча:

«Я аддаў тэатру “На Бальконе” больш за 6 гадоў, удзельнічаў у шматлікіх спэктаклях і дапамагаў у арганізацыі фэсту “Тэатральны куфар”. А цяпер мяне адтуль проста выганяюць як непатрэбны і адпрацаваны матар’ял. Магу з дакладнасьцю сказаць, што адміністрацыя ўпраўленьня па справах культуры БДУ цяпер не зацікаўленая ў разьвіцьці тэатральнага накірунку ва ўнівэрсытэце. І гэта не ідзе на карысьць ні студэнтам, ні адміністрацыі, ні акторам».

Што тычыцца пераносу спэктаклю ў іншае месца, то мы зараз знаходзімся ў пошуку новага памяшканьня для яго паказу.

D9cpjcor0Ro

Увага!

Мы ведаем, што да забароны спэктаклю мае дачыненьне намесьнік начальніка ўпраўленьня па справах культуры БДУ — Рында Андрэй Сяргеевіч. Таму просім неабыякавых гледачоў, якія не змаглі трапіць на спэктакль, а таксама прадстаўнікоў СМІ наўпрост тэлефанаваць яму ва ўпраўленьне і пытацца пра прычыны забароны:

тэл.: 209-54-69 (факс),
унутр.: 63-73.

Зьвярнуцца да ініцыятара забароны можна і ў сацыяльных сетках: Андрэй Рында.

z_bcdf9b26

Система Orphus