29.11.2015 | Алесь Сьнег
Фотарэпартаж з прэм’еры спэктакля «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў»

14 лістапада ў студэнцкім тэатры БДУ адбылася прэм’ера спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў», паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава. Спэктакль распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць граматыста, навукоўца й грамадзкага дзеяча — Браніслава Тарашкевіча.

Аднак паказы спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў», што былі заплянаваныя на 18, 20 і 23 лістапада ў тэатры «На Бальконе», — былі адмененыя ўпраўленьнем па справах культуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пра гэта стала вядома яшчэ ў аўторак, 17 лістапада, пасьля другога паказу спэктаклю, які адбыўся 16 лістапада.

Сёння, 29 лістапада — гадавіна са дня сьмерці Браніслава Тарашкевіча. Мы падрыхтавалі фотарэпартаж з прэм’еры спэктакля, што адбыўся ў студэнцкім тэатры БДУ 14 лістапада.

фотаздымкі: Павал Самалазаў