14.03.2016

27-га сакавіка адбудзецца чарговы паказ спектакля «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» па аднайменнай п’есе Эльдара Бякірава.

Гэта першы спэктакль, які ладзіць «Арт Сядзіба» і паказвае ўжо 4-ты раз. Спэктакль «Браніслаў» прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму незалежніку, чалавеку ахвярнаму і адважнаму.

Запісацца на спэктакль можна праз форму: http://goo.gl/forms/EXKzgIOUgY

Увага! Колькасьць месцаў абмежавана! Уваход вольны.

Суполка мерапрыемства ВК: https://vk.com/branislau.

Система Orphus