28.04.2016

Пасьля прэм’ерных паказаў у Мінску спектакль «Браніслаў» едзе па краіне. І першым месцам, дзе адбудзецца паказ, стануць Пружаны!

П’еса пра Браніслава Тарашкевіча, шырока вядомага як рэфарматара беларускай мовы, была напісаная Эльдарам Бякіравым яшчэ ў 2012 годзе. Урэшце ў 2015 адбылася яе пастанова ў БДУ з дапамогай актораў-аматараў.

Спектакль «Браніслаў» — першы спектакль, які ладзіць «Арт Сядзіба», ён прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму незалежніку, чалавеку ахвярнаму і адважнаму.

Зараз самадзейная трупа пакажа спектакль у Пружанах. Запрашаем  7 траўня а 18-й гадзіне ў Пружанскі палацык  (вул. Савецкая, 50).
За абнаўленнямі можна сачыць на старонках падзеяў у Фэйсбуку і ЎКантакце.

Шукайце інфармацыю пра паказы ў вашым горадзе на старонцы спектаклю.

07.05 / Спектакль «Браніслаў»
18.00 / Пружаны, вул. Савецкая, 50 / Пружанскі Палацык
Уваход 10 тысяч.

Інфалінія: +375333711342.

Система Orphus