02.06.2016

П’еса пра Браніслава Тарашкевіча, шырока вядомага як рэфарматара беларускай мовы, была напісана Эльдарам Бякіравым яшчэ ў 2012. Нарэшце ў 2015 годзе адбылася яе пастаноўка ў БДУ з дапамогай актораў-аматараў і пры падтрымцы «Арт Сядзібы».

Спектакль «Браніслаў» — першы спектакль, які ладзіць «Арт Сядзіба». Ён прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму незалежніку, чалавеку ахвярнаму і адважнаму.

Пасля некалькіх паказаў у сталіцы, самадзейная трупа накіравалася ў правінцыю — у горад Пружаны. Спектакль прайшоў з вялікім поспехам: заля «Пружанскага палацыка» была поўная, пастаноўка вельмі спадабалася гледачам і выклікала шмат уражанняў.

Пружанская газета «Раённыя будні» апублікавала пазітыўную рэцэнзію на пастаноўку, а мы прапануем вам паглядзець самыя яркія моманты з першых гастроляў спектакля «Браніслаў».

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (2)

Хто збіраецца загадзя, той добра выступае.

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (59)

Сур’ёзныя акторы канкрэтнага спектакля

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (69)

Рэжысёр Эльдар уважліва сочыць за размінкай

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (26)

Мясцовыя жыхары спрабуюць выбіць сабе ролю ў спектаклі

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (48)

Фізкультура – нашае ўсё

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (43)

Трэба больш падаўжальнікаў

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (34)

Мастацтва – страшная сіла

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (72)

Рэпетыцыя і апошнія карэктыроўкі перад спектаклем

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (94)

Нягледзячы на дрэннае надвор’е, жыхары Пружанаў прыйшлі паглядзець пастаноўку

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (102)

Экшн!

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (77)

Экшн№2!

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (105)

Бурныя апладысменты

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (106)

Пасля спектакля некаторыя гледачы засталіся, каб задаць пытанні акторам і рэжысёру

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (113)

Дрымцім

Першыя Гастролі Арт Сядзібы (132)

«Змярканне» па-беларуску

Хочаш паглядзець спектакль «Браніслаў» у сваім горадзе? Напішы ліст на artsiadziba@gmail.com!

За навінамі праекта можна сачыць у суполцы УКантакце.

Фота Пятра Маркелава.

Система Orphus