04.08.2016

На гэты раз мы вырашылі ірвануць на азёры – лета ўсё ж такі! Узяўшы з сабой намёты, гарбату з траў, сабраных на беларускіх палях, і выдатную кампанію з гітарай, мы адправіліся ў адзін з самых прыгожых куточкаў нашай Радзімы…

Не-не, у гэтым артыкуле вы не ўбачыце голыя целы ў купальніках каля возера. Мы ж пішам пра незвычайную Беларусь, таму будзем даказваць, што летнія беларускія азёры – гэта не толькі  берагі напалову распранутых людзей з ручнікамі, але яшчэ і нешта цёплае і толькі тваё…

Здавалася, што кожны беларус ведае пра гэтае чароўнае месца – блакітныя азёры пад Урэччам (гарадскі пасёлак Любанскага раёну Мінскай вобласці, там яшчэ знаходзіцца спіртзавод). Але не: напрацягу доўгага часу прыходзяць паведамленні з пытаннямі, дзе знаходзіцца гэтая прыгажосць у Беларусі. Ад Урэчча, куды можна даехаць цягніком, азёры знаходзяцца на адлегласці ў 7 кіламетраў.

imageр (Копировать)

Насамрэч, гэтае цудоўнае месца, яно можа натхніць любога чалавека ў незалежнасці ад яго ўзросту, поглядаў і светабачання. І ніякія арт-галерэі не патрэбныя. Вы паглядзіце самі! Гэта не «Іван Вавёрачкін, 2008. Палатно, алей». Гэта «Крэйдавыя азёры, 2016. Вада, адлюстраванне».

YBPONpj0lXM

Пра гэтыя мясціны ходзіць шмат міфаў. Напрыклад, тое (далей чытаць шэптам), што недзе на дне возера стаяць трактары, якія калісьці працавалі ў гэтым кар’еры. І кажуць, што на світанку, калі забрацца на высокае месца, то пры правільным святле можна ўбачыць іх цень. Праверкай гэтага факту я занялася ў апошнюю нашую паездку. Шчыра кажу вам, што я добрасумленна паставіла будзільнік на 5-ю гадзіну раніцы, але начныя спевы пад гітару ля вогнішча зрабілі сваю справу… Затое я выспалася на свежым паветры :) Таму, можа, хтосьці  з вас чуў пра гэта ці нават бачыў? Было б вельмі цікава паслухаць.

hoWY9IuIYHE

На адпачынку ў гэтым цудоўным месцы вам дакладна не будзе сумна. Напрыклад, вы можаце паразважаць наконт жыцця-быцця беларускага народа. Менавіта тут я ўладкавала ўсе свае думкі і ачысцілася духоўна. Гэта вельмі важна. Ці, можна, грэючыся на сонейку, паслухаць выдатную музыку. У мяне цэлы weekend у слухаўках гучала песня Lepšy kvas: «На рэчку, на мора, на ВОЗЕРА давай хутчэй!» (патрэбнае спяваць грамчэй!) ды  гурт Panic! At the Disco. Пазітыўны плэй-ліст, нягледзячы на мой філасофскі настрой у тыя выходныя. Ці можна пачытаць кнігу ў цяньку елак, лежачы на гамаку. Я вось чытала Джэрома К. Джэрома «Трое в лодке, не считая собаки». Вельмі летняя і вясёлая кніга, якая натхніла мяне на штосьці цікавае, але аб гэтым пазней (і-інтрыга).

Ib8fRgqiYz8

Ці калі вы любіце паактыўнічаць, то можаце проста пагуляць вакол азёр. І вы абавязкова знойдзеце «сваё» месца! Гэта я вам гарантую. Я наўмысна пералічваю ўсё, каб канчаткова разбудзіць вашую фантазію і каб у вас з’явілася моцнае жаданне ірвануць туды ў бліжайшы час. Спадзяюся, вы ўжо падскочылі з-за стала з крыкамі: «Маааам, дзе мой заплечнік і шкарпэткі?!»

YW-EHczNwg4 FmPGJFTHfCs

Нават калі ў вас няма кампаніі, усё роўна едзьце! Браты-беларусы не пакінуць вас сумаваць, як бы вы гэтага не жадалі. У выходныя нас і кавуном пачаставалі, і далі на лодцы пакатацца. Гэтае месца падстроіцца пад ваш настрой, як котка. Але энергію месца трэба адчуць сэрцам і кончыкамі пальцаў, тады вы мяне зразумееце на сто адсоткаў. І адказваючы на вашае пытанне, я скажу: «Так-так, гэта Беларусь!»

Система Orphus