21.09.2016

«Што слухаць, глядзець і чытаць» – новая рубрыка «Арт Сядзібы», у якой Алесь Снег будзе распавядаць пра музычныя, літаратурныя навінкі, а таксама кліпы, што прэзентавалі беларускія выканаўцы. 

Восень толькі пачынаецца, але ўжо радуе нас цёплымі музычнымі і літаратурнымі сюрпрызамі. Новыя відэапрацы Re1iktThe Superboyz, кніга Льюіса Кэрала па-беларуску, новы альбом Фаляжынскага і вяртанне HandmadE.

Новы кліп Re1ikt

Кліп «Хадзіла галота» для гурта Re1ikt знялі бабруйчане. Аўтаркай сцэнару і рэжысёркай кліпа выступіла выкладчыца курсаў «Мова нанова» ў Бабруйску Алеся Лацінская. Галоўныя ролі выканалі музыка гурта Vodar Ганна Лукашык, гісторык Зміцер Шапялевіч ды краязнаўца Яўген Лісоўскі, аператарам выступіў Сяржук Лацінскі.

The Superboyz прэтэндуе прадставіць Беларусь на Еўрабачанні-2017

Відэакліп пра настальгію па дзевяностых. У кліпе прысутнічаюць самыя значныя атрыбуты таго часу: гульнявыя прыстаўкі, пэйджары, відэамагнітафоны. У відэа прынялі ўдзел беларускія зоркі, журналісты і публічныя персоны: Алесь Мухін, Аляксандр Куль, Ніка Сандрос, Юрый Цароў,  Кірыл Валошын, Макс Старцаў і многія іншыя…

Новая песня гурта HandmadE

Калектыў Яўгена Валошына пасля працяглага маўчання прадставіў свой новы трэк пад назвай «Мітушэнні». Дарэчы, 29 верасня ў клубе «ILI» выступяць гурты HandMadE і RAHIS. Канцэрт абяцае быць цёплым і атмасферным, музыкі выканаюць старыя песні, а таксама песні з новых альбомаў.

Дэбютны альбом Іллі Фаляжынскага

Ілля Фаляжынскі заявіў пра сябе хітовым EP «Зялёная гарбата». Быў удзельнікам фестываля «Песні трубадураў», дзе атрымаў пуцёўку на конкурс аўтарскай песні «Бардаўская восень». Цяпер Ілля гатовы прадставіць слухачам свой дэбютны альбом «Схавацца ў туман».

Распачаўся збор сродкаў на выданне кнігі Льюіса Кэрала па-беларуску

Выдавецтва «Галіяфы» рыхтуе сусветна вядомую кнігу Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса» ў беларускім перакладзе Веры Бурлак.

Падтрымаць праект можна на платформе ULEJ.BY.

alis-3p5hw

Система Orphus