23.09.2016

Другі фестываль Adami запрашае да ўдзелу беларускіх медыя-спецыялістаў. Фокус фестываля – культурная разнастайнасць ва Ўсходняй Еўропе. Фэст складаецца з шасці намінацый, пераможца ў кожнай атрымае прыз у 2000 €.

Фестываль дае магчымасці для шырокай аўдыторыі: ў асобных намінацыях разглядаюцца анлайн-відэа (ролікі, блогі і таму падобнае – відэа, якія не трансляваліся ў эфіры на тэлебачанні)  і вэб-сайты.

Намінанты ўсіх катэгорый будуць запрошаныя на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання ў Кіеве 24-га лістапада. Таксама ў конкурсе ёсць спецпрыз – месячная стажыроўка ў Страсбургу – ад партнёраў фестываля ARTE TV.

Прыём прац – да 10-га кастрычніка (уключна).

Adami быў створаны для падтрымкі аудыё-, відэажурналістаў і медыя-прафесіяналаў у краінах Усходняга Партнёрства. Прадстаўнікі шасці краін могуць браць удзел з працамі, прысвечанымі міграцыі, інтэграцыі і культурнай разнастайнасці ў рэгіёне. Назва праекту утвораная ад грузінскага слова «адаміані» («чалавек») і ад імя першага чалавека на зямлі – Адама. Фестываль задуманы мабільна, у гэтым годзе журэнне пройдзе ў Батумі, а гала-цырымонія – ў Кіеве.

adami-01

Тры ТБ-катэгорыі:

Fiction. Прыз за мастацкія і забаўляльныя праграмы і фільмы (мультфільмы, серыялы, тэлешоў). Любыя фармат, працягласць, жанр.

Non-fiction. Прыз за паўнаметражныя немастацкія і дакументальныя фільмы. Любы фармат, працягласць болей за дзесяць хвілін, усе немастацкія жанры.

News and Short non-Fiction. Прыз за навіны і кароткаметражныя фільмы. Любы фармат, працягласць да дзесяці хвілін, любы жанр.

Дзве анлайн-катэгорыі:

– Прыз за вэб-старонку. Разглядаюцца інавацыйныя вэб-прапановы. Усе фарматы і жанры.

– Прыз за анлайн-відэа. Разглядаюцца інавацыйныя анлайн-відэа. Усе фарматы і жанры.

Трэйлер відэа-пераможцы ў намінацыі «Анлайн-відэа»

Катэгорыя Adami маладосць (для спецыялістаў маладзей за 28 год)

Могуць быць прадстаўленыя кіна- і тэлешколы, акадэміі, каледжы і школы журналістыкі. Усе фарматы і жанры.

Заяўкі прымаюцца праз афіцыйны сайт фестываля да 10 кастрычніка (уключна). Алгарытм падачы: запаўненне рэгістрацыйнай формы – атрыманне рэгістрацынага нумара – загрузка працы.

Увага! Перанос дэдлайна на фестывалі не практыкуецца.

На youtube-канале фестываля можна паглядзець працы пераможцаў і намінантаў Adami 2015. Сачыць за навінамі зручна на афіцыйнай Facebook старонцы праекта.

12342785_203925946608936_8977532013211870553_n

Система Orphus