27.10.2016

«Билінгвы» — гэта дакументальны спектакль. Яго аснова — інтэрв’ю розных людзей, у якім высвятляецца іх стаўленне да сітуацыі двухмоўя ў нашай краіне.

У Беларусі гэтая тэма не простая, вельмі шмат розных фактараў прыходзіцца браць пад увагу, адназначнай трактоўкі няма, у кожнай вобласці краіны па сутнасці абсалютна свая, эксклюзіўная сітуацыя. Тэма наспела і знаходзіць водгук. Адчуванне, што менавіта сёння гэтае пытанне знаходзіцца ў пераломнай стадыі. Кожнае інтэрв’ю гэта маналог на тэму «Хто я такі? Я, між двух моў. Тут і цяпер». У спектаклі вытрыманая нейтральная пазіцыя, гучаць маналогі людзей розных поглядаў, узростаў, прафесій, сацыяльных слаёў і г.д. Нам важна менавіта захаваць аб’ектыўнасць і паказаць гэтую гісторыю як яна ёсць, без ацэнкі і мараляў. Тэма развіваецца кожны дзень. У кожнага сваё стаўленне. Спектакль жывы. Працэс збору мацяр’ял ідзе пастаянна. У кожны наступны спектакль будуць ўключацца новыя інтэрв’ю, у тым ліку і гэтым разам.

Аўтар ідэі: Андрэй Саўчанка;
Рэжысёр: Дзяніс Фёдараў;
Актор: Анатоль Баранік.

6 лістапада, пачатак а 19, кафэ «Грай».

Уваход: 5 рублёў. Запісацца можна тут.

4b6pcfwhl3s

Система Orphus