29.10.2016
BRUTTO у Гомелі: мы дома (відэа + фота)

Здавалася, што ў гэта немагчыма паверыць, але BRUTTO усё ж выступілі ў Беларусі. Першы канцэрт адбыўся ў Гомелі. 

Было раскуплена амаль 4 тысячы квіткоў. На ўваходзе супрацоўнікі міліцыі спакойна рэагавалі на «Пагоню», але людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі накіроўвалі да арганізатараў канцэрта, а тыя ў сваю чаргу – мянялі сцягі на фірмовыя сцягі BRUTTO.

Але пад час выступу гурта ўсё ж можна было пабачыць дзесяткі бел-чырвона-белых сцягоў.

фота "Радыё Свабода"

Brutto ўпершыню дазволілі выступіць у Беларусі. З 2010 года франтмен калектыва Сяргей Міхалок знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным спісе» і не мог спяваць у Беларусі. Апошнія некалькі год існавання гурта «Ляпіс Трубецкой» музыкі вымушаныя былі даваць канцэрты па-за межамі Беларусі.

23-lyjx7

Brutto прадставілі сваю новую адмысловую праграму Double Hot, у якую ўвайшлі трэкі з альбомаў «Родны край» і Underdog, а таксама хіты «Ляпісаў» за апошнія дзесяць гадоў.  

24-63exc

Мiхалок скончыў канцэрт словамi: «І хай усё, што не сказана, вы прачытаеце ў нашых вачах».

Поўнае відэа ўсяго канцэрта Brutto у Гомелі.

brutto_homiel-fn6jj
14-tdkbx 13-me359

Цалкам фотарэпартаж можна паглядзець на сайце «Нашай Нівы».

Матэрыял падрыхтаваны паводле «Радыё Свабода» і «Наша Ніва».