03.11.2016

Гурт HURMA прэзентуе новую песню «Люк, я твой тата» — вельмі нетыповую ў параўнанні з ранейшай творчасцю музыкаў. 

Песня атрымалася вельмі пранізлівай і ўражвае сваёй шчырасцю.

«Люк, я твой тата» — адна з нешматлікіх маіх песень не пра каханне. Гэта мая асабістая гісторыя. Так выйшла, што я гадаваўся без бацькі. І толькі цяпер я знайшоў словы, каб расказаць пра тое, што адчуваў.

У песні ёсць свая гісторыя. Летам я заехаў у госці да свайго сябра Дзiмы Садавога (ex-Nizkiz) i паказаў яму дэма новых песень. Адна з іх яго зацікавiла. Ён узяў гітару і за 10 хвілін запісаў галоўны рыф гэтай песні. А потым высветлілася, што гэтая гітара Арцёма Лук’яненкi (Navi), з якім яны сябруюць. Падумаў, што гэта выглядае як мінімум легендарна, і вырашыў пакінуць запіс з дамашняй студыі на фінальнай версіі песні» — кажа Мікіта Найдзёнаў, саліст гурта HURMA.

На песню «Люк, я твой тата» гурт HURMA разам з рэжысёрам Арцёмам Лобачам знялі кліп — гэта будзе шчымлівая і крыху парадаксальная гісторыя.

1-srq3ugus8

Бліжэйшы выступ гурта HURMA адбудзецца 26 лістапада на «Жывым Фэсце».

Фестываль будзе складацца з трох частак: расповедаў пра вандроўкі, паэтычных выступаў і музычных сэтаў. Акрамя гурта HURMA свае канцэртныя праграмы прадставяць NAKA, AKUTE і ўкраінскі гурт КОЛІР.

Квіткі ў інтэрнэце:
http://afisha.bycard.by/performance/ghyvy_fest
https://symbal.by/t/403-zyvy-fest/

Замовіць квіткі па тэлефоне:
✔ +375 25 996 93 76
✔ Замовіць квіток адным клікам: http://vk.com/write5867146
✔ Квіткі можна набыць па адрасе: пр. Незалежнасці, 58, гандлёвы цэнтр «Маскоўска-Венскі» (наступны за ЦУМам), 4 паверх, пакой 430. (11:00 — 20:00, без выходных)

Сачыць за навінамі фэста можна праз сацсеткі:
— «УКантакце»,
Facebook.

zhyvy_fest_gruppy_s_gastrolkoy%d1%81%d0%b0%d0%b9%d1%82

Система Orphus