15.11.2016

Новы дыск Вольскага складаецца з 16 песень, падзеленых на дзве цалкам розныя па гучанні часткі: «Горад» і «Лес». Канцэртная прэм’ера альбома адбудзецца 3 снежня ў Вільні. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

Грошы на запіс дыска збіраліся праз краўдфандынг. Над новым альбомам працаваў «нарвежскі дрым-цім» на чале з саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам. Ён жа адказваў за папярэдні лонгплэй «Грамадазнаўства» (2014) – па шматлікіх водгуках адзін з найлепшых у насычанай дыскаграфіі Лявона Вольскага.

ercaqd8muj4

– Гэты альбом для мяне нязвыкла асабісты. Шмат у якіх песнях сканцэнтраваныя вельмі асабістыя думкі, пачуцці, эмоцыі і перажыванні, – распавядае Лявон Вольскі. – У ім шмат новага для мяне – у падыходзе да тэксту, мэлодыі, гармоніі. І, разам з тым, шмат майго традыцыйнага. Так атрымалася, што «Псіхасаматыка» – гэта водападзел паміж тым, што было і тым, што (спадзяюся!) будзе. А яшчэ дзве паловы альбому, дзве плыткі – гэта і дзве паловы беларуса: Каляды і Раство, Новы год і стары Новы год, Вялікдзень і Пасха, паганства і хрысціанства. Два бакі аднаго мэдалю, дзьве душы.

СПАМПАВАЦЬ АЛЬБОМ.

Альбом «Псіхасаматыка» быў запісаны на грошы, сабраныя падчас краўдфандынгавай кампаніі, у якой узялі ўдзел больш за 600 чалавек з 30 краін свету. Пералік удзельнікаў праекта разам з іх геаграфіяй і асабістымі словамі падзякі ад Лявона Вольскага змешчаны на сайце www.lavonvolski.com. Там жа можна бясплатна спампаваць альбом.

volski-album-photo1

3 снежня падчас канцэртнай прэзентацыі Лявон Вольскі выканае новы альбом і лепшыя песні разам з нарвежскімі музыкамі, якія запісвалі «Псіхасаматыку» і «Грамадазнаўства». Канцэрт адбудзецца ў абноўленым клубе Loftas. Квіткі: 65 рублёў (танцпол), 77 рублёў (балкон, стаячы), 110 рублёў (месца за столікам + дыск з аўтографам). Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах  «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 2 да 4 снежня ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Падаць дакументы на бясплатную візу трэба да 24 лістапада ўключна. Пакрокавая інструкцыя.

Система Orphus