29.11.2016
«Жывы Фэст»: як гэта было (фотарэпартаж)

26 лістапада ў клубе «Брюгге» адбыўся вялікі фестываль «Жывы Фэст». Фестываль складаўся з трох частак: расповедаў пра вандроўкі, паэзіі і музыкі.

Усё пачалося а 16-й гадзіне з лекцый пра вандроўкі, а скончылася вялікім музычным сэтам а 23-й.

Дасведчаныя вандроўнікі Давід Дзячэнка і Аляксандр Гойшык расказалі пра лайфхакі ў падарожжах, беларускія паэты Віталь Рыжкоў, Наста Кудасава і Андрэй Хадановіч прачыталі свае вершы, а папулярныя гурты Украіны і Беларусі: «Колір», HURMA, NAKA і AKUTE заспявалі на сцэне «Жывога Фэста».

Фота: Валянцін Хасяневіч, Ганна Пракаповіч.