05.12.2016
Пякельны канцэрт «ДАЙ ДАРОГУ!» адбыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Хуліганы з «ДАЙ ДАРОГУ!» заўсёды прымушаюць дрыжаць сцены клуба Re:Public.  3 снежня не стала выключэннем: музыкі адрываліся разам з натоўпам і яшчэ не вядома, хто больш кайфаваў: гледачы ці сам гурт.

На сольным канцэрце берасцейцы прадставілі свой новы сінгл «Увольте» і парадавалі публіку вядомымі хітамі. Як заўсёды, не абышлося без стэйдж-дайвінгу і слэмаў. Панкі з «ДАЙ ДАРОГУ!» бязлітасна ўзрывалі натоўп кожным сваім трэкам.

Глядзім гарачы рэпартаж ад Аляксандра Кісялёва, які выжыў і нават змог не разбіць фотаапарат падчас гэтага шаленства.