12.12.2016

«Лепшы квас» падабаецца слухачам энергічнай музыкай і запамінальнымі тэкстамі, але апошнім часам хлопцы пачалі пісаць сумныя і сур’ёзныя песні. Пакуль не зразумела, ці яны падраслі, ці гэта водгукі дэпрэсіўнай восені. Калі раней пад сумныя песні плакалі дзяўчаткі, то пад гэтую будуць плакаць хлопцы.

Песня ўяўляе сабой гісторыю звычайнага беларуса, жыццё якога пачало ісці пад адхон. Гэтая песня пра тых, чыё жыццё падзялілася на дзве часткі, з аднаго боку ўсё добра, з іншага – усё складана.

%d0%bb%d0%b5%d0%bf%d1%88%d1%8b-%d0%ba%d0%b2%d0%b0%d0%b0

Кожны дзень, мы робім памылкі і, здаецца, асэнсоўваем, разумеем, чаму так адбылося, выконваем работу над памылкамі, але ўсё адно наступаем на адныя і тыя ж граблі.

Я лічу, што памылкі павінны адбывацца, бо без іх было б не так цікава жыць, яны даюць штуршок да таго, каб нешта змяніць ды палепшыць свет вакол сябе, – кажа Уладзь Лепяшынскі, лідар гурта «Лепшы квас».

Музыка і словы – Уладзь Лепяшынскі;
Вокладка – Ілля Раўбецкі;
Запіс, звядзенне – Міхаіл Шэстак;
Бас – Ігар Грыгор’еў;
Баян – Яўген Наквас;
Кахон – Анатоль Станелік.

Бліжэйшыя выступы, дзе адбудзецца прэзентацыя сінгла:

13.12.2016 – Мінск
21.12.2016 – Сянно
23.12.2016 – Бабруйск
29.12.2016 – в. Новае Поле

Больш інфармацыі ў суполцы гурта «УКантакце».

Система Orphus