26.12.2016

13-га студзеня, на Стары Новы год, ў клубе «Брюгге» (Партызанскі пр-т, 6а) адбудзецца вялікая святочная імпрэза «Усе родныя людзі».

Сваё цяпло і натхненне прынясуць цудоўныя беларускія выканаўцы і майстры сваёй справы.

Іван Кірчук, заснавальнік і лідэр легендарнага Этна-трыо «Троіца», прэзентуе монаспектакль «Дарожка мая…» – адмысловую аўтарскую праграму, вынік трыццацігадовай творчай дзейнасці. На сцэне імправізацыйна прагучаць каля 20 беларускіх народных песень, можна будзе ўбачыць і пачуць мноства музычных інструментаў з калекцыі Івана Кірчука. Вы станеце ўдзельнікамі сапраўднай тэатралізаванай таямніцы, якая наблізіць вас да разумення глыбінных сэнсаў чалавечага жыцця, што ўвасобіліся ў нашых старадаўніх абрадах і святах.

elal9xgrl8k

«Агата» – гэта дуэт двух яскравых творцаў: Аляксея Варсобы (трыо Port Mone) і Ірэны Катвіцкай. Непаўторная манера і высокі прафесіяналізм выканання, тонкае спалучэнне архаічнага і сучаснага, глыбіня і шчырасць… Іх музыку немагчыма зблытаць ні з чым. Кожны іх выступ – цуд, які адбываецца імгненна на сцэне, тут і цяпер. Гэтая музыка здольная зачараваць і штосьці змяніць унутры вас назаўсёды.

Атмасферная імпрэза «Усе родныя людзі» – гэта выдатная нагода адзначыць Стары Новы год і добры падарунак родным і блізкім на калядныя святы.

Квіткі:
10 рублёў (папярэдне)
15 рублёў (на ўваходзе)
Столікі: 15 рублёў (толькі на сайце Без Касіра і ў Білетнага бегунка)

Замовіць арыгінальны квіток можна па тэлефонах:
☎+375 29 138 64 78,
☎+375 29 764 35 65
ці асабістым паведамленнем па спасылках:
https://vk.com/id142362852
https://vk.com/id28885545 .

Таксама квіткі можна набыць праз інтэрнет на сайтах:
www.kvitki.by
www.ticketpro.by
www.minskconcert.by
www.bezkassira.by
www.kino.bycard.by
www.smsbilet.by

Або тэлефануйце Білетнаму Бегунку +375 29 379 47 42 і арыгінальны квіток вам даставяць наўпрост дадому ў любы зручны для вас час!

Система Orphus