02.01.2017

21-22 студзеня 2017 году «Арт Сядзіба» запрашае вас далучыцца да вандроўкі ў Вільню, якая будзе прысвечаная 125-годдзю Браніслава Тарашкевіча, выдатнага беларускага дзеяча, палітыка, пісьменніка, навукоўцы, мовазнаўцы, стваральніка першага ўнармаванага правапісу сучаснай беларускай мовы.

У межах вандроўкі ў Вільню адбудзецца паказ нашумелага спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця і сноў», прысвечанага пакручастаму і трагічнаму лёсу Тарашкевіча. Спектакль «Браніслаў» — гэта першы спектакль Арт Сядзібы. Прэм’ера адбылася ў 2015 годзе ў Мінску на сцэне тэатра БДУ «На балконе». Але пасля двух паказаў спектакль быў адменены, фактычна забаронены, і з таго часу ягоныя пастаноўкі ладзіліся напаўпадпольна.

Падчас вандоўкі мы наведаем Лаварышкі − мясціну, адкуль паходзіць Браніслаў Тарашкевіч. Таксама там нейкі час жыў і працаваў арганістам у мясцовым касцёле іншы вядомы беларускі дзеяч — Ян Пазняк, дзед Зянона Станіслававіча Пазняка.

У межах вандроўкі адбудзецца экскурсія па беларускіх мясцінах Вільні, у прыватнасці, па мясцінах, звязаных з Тарашкевічам ды іншымі беларускімі дзеячамі першай паловы XX стагоддзя.

Яшчэ плануецца наведванне музея КДБ і мемарыяльнага комплексу-сядзібы «Парк Тускулену», аналага нашых Курапатаў.

Для кожнага ўдзельніка вандроўкі адкрываецца бясплатная аднаразовая віза! Каб запісацца на вандроўку, дайшліце да 10 студзеня на e-mail: bielkultura@gmail.com свае кантакты і пашпартныя дадзеныя: (імя і прозвішча лацінкай, як у пашпарце, дату нараджэння, нумар пашпарту і прапіску), а таксама інфармацыю пра патрэбу ў шэнгенскай візе.

Запіс і ўся дадатковая інфармацыя: па тэл.: +375 29 1342804, +375 25 5458430 (Валерыя).

15774883_1685144125109251_1219027985727842434_o

Система Orphus