04.01.2017

Эксперыментальны тэатр «Галава-Нага» запрашае на спектакль «Мова Х» паводле вершаў сучаснай беларускай паэткі Вальжыны Морт (рэж. Аляксей Стрэльнікаў). Паказы адбудуцца 21 студзеня ў 18.00 і 19.30 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3).


Вершы Вальжыны Морт «Беларуская мова І» і «Беларуская мова ІІ» не толькі пра маўленчую сітуацыю, яны пра настрой маладога чалавека ў маладой дзяржаве.

Як суаднесці сваё ўласнае светаадчуванне з грамадскімі стэрэатыпамі і вагой традыцыі? Як адчуць свой голас у хоры, адрозніць свае жаданні ад тых, што нам навязалі?


«Мы і ёсць наша мова», – піша Вальжына Морт.

mort

«Мова Х» – гэта спектакль-рытуал. Гледачы запрашаюцца да ўдзелу ў рытуале прысвячэння роднай мове. Нарадзіцца разам з мовай, дапамагчы ёй пасталець, развіцца, сустрэцца з перашкодамі і перарадзіцца ізноў.
Аснову рытуалу складзе традыцыйнае тэатральнае кола. Застацца ці вырвацца з гэтага кола кожны мусіць вырашыць для сябе сам. 

%d0%bc%d0%be%d0%b2%d0%b0-%d1%85

У гэтым годзе спектакль атрымаў спецыяльны прыз у намінацыі «Найлепшая эксперыментальная праца» на міжнародным тэатральным фестывалі «Тэатральны Куфар – 2016».

Кошт квіткоў ад 5 рублёў.

%d0%bc%d0%be%d0%b2%d0%b0-%d1%85%d1%85

Система Orphus