13.01.2017

Хіп-хоп гурт BELAROOTS прэзентуе альбом «Аднакарэнныя», які складаецца з 14 трэкаў, запісаных цягам 2016 года. Апроч трох асноўных удзельнікаў гурта — Зэмана, Ангста і Контры — у запісе прынялі ўдзел і запрошаныя госці: SP Kava, НайціНайн, Таццяна Януковіч і нават Зміцер Вайцюшкевіч.

За музыку адказвалі беларускія бітмэйкеры 26 бітоў, bm LM, Soul Kind, SBP beats, а таксама Jotek (Польшча) і Kurguz (Украіна).

Скрэтчы рабіў Dj Tech Masta Dee, а за гучанне і запіс адказваў ProTone і студыя Nestanda rec.

Альбом «Аднакарэнныя» — гэта не толькі спроба злучыць розныя напрамкі рэпу, адрозныя тэмпераменты, падыходы да творчасці і погляды на жыццё, але і асэнсаванне беларускай традыцыі, мінулага краіны, яе сучаснасці ды ўласнага месца ў ёй і часе.

бела

Важна дадаць, што гурт BELAROOTS задумваўся, як саюз творчых людзей з розных рэгіёнаў Беларусі, але за той час, пакуль пісаўся альбом, гурт зрабіўся сапраўднай сям’ёй, што з часам павялічыла склад і пашырыла геаграфію.

«Для працы над альбомам аб’ядналіся не толькі людзі з розных куткоў Беларусі — да яе далучыліся творцы з Украіны і Польшчы. Мы ўдзячныя ўсім не толькі за супрацу, але і за гэты незабыўны досвед яднання. А ў лютым мы плануем канцэртную прэзентацыю альбома», — кажа Angst.

Система Orphus