16.01.2017

Міжнароднае журы Wiwi Jury апублікавала агляды аб патэнцыяле песень фіналістаў беларускага адбора на конкурс «Еўрабачанне-2017».

У склад міжнароднага журы з 17 чалавек увайшлі прадстаўнікі Аўстраліі, Аўстрыі, Балгарыі, Чэхіі, Фінляндыі, Грузіі, Ісландыі, Мальты, Марока, Новай Зеландыі, Партугаліі, Расіі, Іспаніі і Вялікабрытаніі.

Кожны сябра журы даў незалежны водгук на кожную песню і ацаніў яе па шкале ад 0 да 10.

Перад падлікам вынікаў былі выдаленыя горшая і лепшая адзнакі, каб зрабіць агульную адзнаку больш аб’ектыўнай. Дадаткова блогеры з розных краін свету глядзяць папярэднія адборы і выказваюць свае меркаванні і «first impression».

Вось такі рэйтынг склаўся ў Wiwi Jury:

1. NAVI – «Гiсторыя майго жыцця» (7.90)
2. NUTEKI – «Take My Heart» (6.80)
3. KATTIE – «Wild Wind» (5.63)
4. NAPOLI – «Let’s Come Together» (5.57)*
5. Isaac Nightingale – «On the Red Line» (5.57)
6. Анжелика Пушнова – «We Should Be Together» (5.17)
7. Lexy Weaver (Александра Ткач) – «Be Stronger» (5.10)
8. Владислав Курасов – «Follow the Play» (5.00)
9. ИЮЛЬ – «Children of the World» (4.60)
10. Группа «PROвокация» – «My Love» (3.23)
11. Анастасия Шеверенко – «We’ll Be Together» (3.00)

* прыярытэт па колькасці найвышэйшых адзнак.

Трэба заўважыць, што першае месца ў гэтым рэйтынгу займае гурт Navi з беларускамоўнай песняй, а другое — гурт Nuteki, якія пасля выхаду ў фінал нацыянальнага адбора выказалі сваё жаданне заспяваць па-беларуску.

Брытанскія блогеры Deban i William, якія вядуць Wiwiblogs і праглядаюць нацыянальныя адборы некаторых краін, не абмінулі ўвагай беларускі адбор і выказаліся наконт кожнага з фіналістаў.
Прывядзем некаторыя ўрыўкі з іх агляда.

Пра Navi: «Я не ведаю, што яны пілі, але яны даюць мне энергію. Гэты дуэт — пераможца, я магу сказаць табе гэта адразу. Гэта адзіная песня, якая прымусіла нас узбадзёрыцца. У песні ёсць зачэпка: “Хэй-хэй, ха-я-я-я-о!”. Гэта запамінальна, ярка і вельмі міла».

FXL6GJjwMO8

Пра Nuteki: «У выканаўцы вельмі пачуццёвы тэмбр голасу. Артыст сэксуальны, стылёвы, у яго ідэальнае вымаўленне англійскай мовы. Такі беларускі варыянт Джона Бон Джові (*у Джона Бон Джові ёсць песня «Every Beat of My Heart», радкі прыпева ў якой вельмі нагадваюць прыпеў «Take my heart» у Nuteki — заўв. рэдактара).

yzIO76ICxv0

Напрыканцы свайго агляду блогеры адзначылі наступных фіналістаў: Уладзіслава Курасава, Navi, Napoli, Nuteki і Lermont&Julic.

Таксама брытанцы заўважылі, што гэта не горшы папярэдні адбор, а калі параўнаць з папярэднімі беларускімі адборамі — наймацнейшы.

Паглядзець фінал нацыянальнага адбору на конкурс «Еўрабачанне-2017» можна 20-га студзеня а  22-й  гадзіне на каналах «Беларусь-1» і «Беларусь-24», а таксама анлайн на tvr.by.

Паводле матэрыялаў wiwiblogs.com.

Система Orphus