05.02.2017

4 лютага ў Кіеве адбыўся першы паўфінал украінскага нацыянальнага адбору на конкурс «Еўрабачанне-2017». Гасцямі мерапрыемства стаў гурт «Naviband», які ў траўні прадставіць Беларусь на гэтым конкурсе ва Украіне з песняй па-беларуску «Гісторыя майго жыцця».

Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка ў эфіры тэлеканала «СТБ» не толькі выканалі сваю песню, але і зрабілі нечаканы падарунак спявачцы Jamala.

Яны па-беларуску выканалі песню «1944», якая і прынесла спявачцы перамогу на Еўрабачанні-2016.

Iдэя заспяваць песню Джамалы па-беларуску належыць піяр-мэнэджару Сяргею Андрыянаву, які супрацоўнічае з Naviband у перыяд іх падрыхтоўкі да конкурсу. Пераклаў тэкст на беларускую мову паэт і музыка, лідар гурта «Hurma», Мікіта Найдзёнаў.

Ніжэй беларускі тэкст і відэа з выкананнем песні:

Джамала «1944»

Як прыйдуць чужынцы
у родны твой дом,
усix заб’юць
нiбы
так i трэба
так трэба.

Цi ты вар’ят?
Народы крычаць!
Ты думаў, што бог
Ды ўсiм памiраць.
Не пi нашых душ
Нашых душ.

Маладосцi
Не адчула,
У спакоi
Не пажыла.

Мы разам збудуем
Свабодных людзей.
Жыць i кахаць
Шчаслiвейшы час,
Наш час.

Цi ты вампiр?
Народы ўстаюць.
Ты думаў, што бог
Ды й богi памруць.
Не пi нашых душ,
Нашых душ.

Маладосцi
Не адчула,
У спакоi
Не пажыла.

Нагадаем, што 20 студзеня Naviband выпусцілі новы альбом «Ілюмінацыя». У гэты ж дзень, дзякуючы галасам прафесійнага журы, гурт перамог у фінале беларускага адбору на Еўрабачанне-2017.

Спампаваць і паслухаць альбом можна тут.

Зараз Naviband ужо актыўна займаюцца падрыхтоўкай да конкурсу. У Кіеве адбыўся першы выступ музыкаў у якасці прадстаўнікоў Беларусі на Еўрабачанні-2017, які станоўча і эмацыйна ўспрынялі журы і гледачы ўкраінскага нацыянальнага адбору. Глядзіце самыя як гэта было.

Ужо вядома што на самім конкурсе вясною беларусы выступяць ў другім паўфінале 11 траўня (чацвер).

«Арт Сядзіба» дапамагае прыхільнікам Naviband зладзіць бас-тур у падтрымку Беларусі і беларускай мовы на Еўрабачанні-2017 ў Кіеве. Ужо збіраюцца заяўкі на вандроўку, разглядаюцца варыянты аўтобуснага тура і пералёта самалётам па прома-коштах ад кампаніі «Белавіа».

Даведацца больш інфармацыі і зарэзерваваць месцы можна тут.

fWdBS__esx4

Па выніках збору папярэдніх заявак будзе сфармаваны канчатковы маршрут тура і фінальны кошт. Таму рэгіструйцеся зараз, каб бачыць колькі нас будзе.

14 лютага ў Дзень усіх закаханых у клубе «Re:public» адбудзецца вялікі сольны канцэрт Naviband з прэзентацыя новага альбому «Ілюмінацыя».

Квіткі можна набыць тут.

naviband-8

Тым часам кліп на песню «Гісторыя майго жыцця» набірае папулярнасць у інтэрнэце. За тры месяцы яго толькі на афіцыйным YouTube-канале гурта паглядзелі ўжо 185 тысяч разоў.

На канцэрце 14 лютага стартуе продаж і CD-дыскаў з альбомам «Ілюмінацыя». Пасля канцэртнай прэзентацыі новы альбом і ранейшы беларускамоўны «Сонцам сагрэтыя» можна набыць на Symbal.by.

Набывайце дыскі гурта «Naviband» тут.

naviband-6

Система Orphus