06.02.2017

«Арт Сядзіба» абвяшчае кастынг актораў і акторак для спектаклю «Францішак. Сцэны з жыцьця ды сноў».

Гэта будзе ўжо другі спектакль, які ставіць «Арт Сядзіба». Першы спектакль «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» выйшаў напрыканцы 2015 года і меў вялікі поспех у Мінску, Пружанах, Гомелі і Вільні.

Цяпер мы, нарэшце, саспелі да новай пастаноўкі. У ёй мы працягнем тэму выбітных дзеячоў беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя.

Даты правядзення кастынгаў:

 

13 лютага (19:00 – 21:00)

 

18 лютага (15:00 – 17:00)

 

19 лютага (16:00 – 18:00)

 

20 лютага (19:00 – 21:00)

 

26 лютага (16:00 – 18:00)

 

Кастынг будзе адбывацца ў памяшканні «Арт Сядзібы» (пр. Незалежнасці, д. 58, оф. 430).

Запісацца на кастынг можна праз адмысловую форму:

 

Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя і непрафесійныя акторы і акторкі, а таксама людзі, якія хочуць паспрабаваць сябе на вялікай сцэне.

Спектакль будзе прысвечаны Францішку Аляхновічу — беларускаму тэатральнаму дзеячу, драматургу, а таксама аднаму са стваральнікаў прафесійнага беларускага тэатру.

6-63w5t

Новай пастаноўкай «Францішак» мы хочам паказаць праблемы сучаснай беларускай культуры, якія ўвесь час узнікаюць у айчынным тэатральным мастацтве і тэатральнай сістэме, таму што яна зараз моцна цэнзураваная. Таксама мы адкрываем для гледачоў значныя постаці беларускай гісторыі, якія да гэтага часу з’яўляюцца незаўважанымі.

Па пытаннях наконт кастынгу звяртайцеся на электронную пошту artsiadziba@gmail.com ці па тэлефоне: +375 (29) 651-78-98.

Система Orphus