10.02.2017

Гурт UZARI запісаў беларускамоўную кавер-версію песні «Стыцамен» Івана Дорна.

Прадстаўнік Беларусі на конкурсе «Eurovision-2015» Юзары Наўроцкі са сваім гуртом UZARI запісаў беларускамоўную кавер-версію песні Івана Дорна «Стыцамен».

Лідар гурта UZARI – Юзары Наўроцкі – спявак, кампазітар, прадусар. Прадстаўнік Беларусі на міжнародных конкурсах «Новая волна-2011» і «Еўрабачанне-2015», удзельнік украінскага шоу «Голас країни».
З’яўляецца аднім з заснавальнікаў дзіцяча-моладзевага цэнтра «Арт-Платформа».

«Пасля ўдзелу ва ўкраінскім шоу «Голас країни» цэлы год прыхільнікі прасілі мяне запісаць кавер на «Стыцамена», і вось, нарэшце, я зрабіў гэта, але па-свойму, па-беларуску. Аднойчы ўвечары мы рэпетавалі ў студыі, і Дзіма, наш гітарыст, найграў рыф.

Мы падхапілі тэму, і праз паўгадзіны песня ўжо была гатовая ў тым выглядзе, у якім вы чуеце яе цяпер. Песня ў новай аранжыроўцы так зачапіла нас, што мы вырашылі выкласці яе ў сеціва», — кажа Юзары.

На беларускую мову тэкст песні пераклала маладая паэтка Даша Бялькевіч.

1 сакавіка адбудзецца акустычная прэзентацыя беларускамоўнай музычнай праграмы гурта UZARI. Канцэрт будзе праходзіць у патаемным месцы, і, каб патрапіць на выступ, трэба запоўніць форму: https://goo.gl/bFCF9y.

Толькі тады ты атрымаеш адрас «сакрэтнага месца», пра якое #некажынікому. Заля невялікая, таму, калі хочаце першымі ацаніць беларускамоўную праграму UZARI, спяшайцеся зарэгістравацца!

j12C-aRZZmI

Система Orphus