14.02.2017

Гурт «Лепшы квас» прэзентуе кліп на новую песню «Грай ува мне». Кліп складаецца з рамантычных фотаздымкаў, якія прыхільнікі гурта дасылалі спецыяльна для відэа. 

Песня напісаная на верш Алеся Сьнега. Музыкі гурта і аўтар тэксту спадзяюцца, што кожны чалавек зможа знайсці ў гэтай песні сябе.

Малады гурт «Лепшы квас» паставіў перад сабой мэту — павялічыць аўдыторыю прыхільнікаў у 4 разы. І зрабіць гэта музыкі збіраюцца ўсяго за два месяцы!

Гурт «Лепшы квас» заявіў пра запуск праекта «#bitkom», у яго межах музыкі плануюць сабраць на свой электрычны канцэрт, які адбудзецца 14 красавіка ў клубе «ІЛІ», поўную залю — 200 чалавек. 

Цягам двух месяцаў хлопцы будуць весці відэа-дзённік, у якім збіраюцца паказаць сябе і сваё жыццё з усіх бакоў. У кожнага будзе магчымасць сачыць за жыццём гурта ў рэжыме анлайн.

Хлопцы плануюць сустракацца з вядомымі беларускімі музыкамі, праводзіць конкурсы, розыгрышы, ну і вядома, займацца музыкай пад наглядам відэакамер.

 

Паслухаць песню і спампаваць:

«Лепшы квас» — малады гурт, заснаваны летам 2015 года. За гэты час хлопцы паспелі прэзентаваць сваю творчасць на вялікай колькасці пляцовак у Беларусі, а так сама за яе межамі. Песні гурта знаходзяцца ў ратацыі беларускіх радыёстанцый.

14 красавіка – Вялікі электрычны канцэрт гурта «Лепшы квас».

F45A7yqq8-g

Квіткі:
— Папярэдне — 10 рублёў: afisha.bycard.by
(ад 2 і болей адначасова – 8 рублёў за кожны. Пішыце сюды: http://vk.com/write5867146);
— У дзень канцэрта — 12 рублёў;

✔ Замовіць квіток адным клікам: http://vk.com/write5867146.

Інфалінія: +375 25 996 93 76.

Пасля канцэрта ў Мінску, гурт збіраецца зладзіць тур па гарадах Беларусі і Украіны!

Сачыць за праектам можна праз сацыяльныя сеткі гурта:

vk.com/lepshykvas
instagram.com/lepshykvas

Система Orphus