03.03.2017

Вы любіце фэсты? Іх ёсць у нас! 8 красавіка ў клубе «Брюгге» (пр-т Партызанскі, 6а) адбудзецца музычна-паэтычна-тэатральна-абсурдны фэст «Навошта?».


Вас чакае пякельная сумесь музыкі, вершаў і тэатральных імправізацый. За музыку на гэтым свяце мастацтваў будуць адказваць: «.К», TonqiXod, «MorkvoЦвет», Сяргей Пукст і «Голая Манашка».

Вершамі вас парадуюць Віктар Лупасін, Наста Кудасава, Віталь Рыжкоў, Сабіна Брыло, Таццяна Нядбай і Андрэй Хадановіч.

Ствараць незвычайныя вобразы на сцэне будуць тэатр «Дом Сонца», тэатр «EYE», тэатр «На Гары» і тэатр узаемадзеяння «Мусташ».

RK2_2qUeGGE
Квіткі:
папярэдне
— 10 рублёў (першыя 50);
— 15 рублёў.
у дзень фэста
— 20 рублёў.
столікі
— 20 рублёў (толькі папярэдні продаж).

Першыя 50 квіткоў атрымліваюць падарунак арганізатараў.

Квіткі замаўляйце па тэлефонах:

+375 29 138 64 78
+375 29 764 35 65.

Бясплатная дастаўка арыгінальных квіткоў па Мінску сэрвісам «Білетны Бегунок» па тэлефоне: +375 29 379 47 42.

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна ў суполцы «УКантакце».

Система Orphus