30.03.2017

У 2006 годзе выйшла першая складанка пад назвай «Песні свабоды». Складанка ўтрымлівала хіты беларускай музыкі пра свабоду, Радзіму і падзеі сучаснай гісторыі Беларусі. Сярод гуртоў на 3 альбомах «Песні свабоды» былі N.R.M., Крама, Нейра Дзюбель, Палац, Маўзэр і іншыя.

Мы запускаем рубрыку «Вершы свабоды». Чакаем вашыя вершы на artsiadziba@gmail.com з пазнакай «Вершы свабоды».

_FLGq3fnems

Вершы мусяць быць пра Беларусь, свабоду і незалежнасць. Памятайце, што мы займаемся культурай, таму ў вершах не мусяць быць нецэнзуршчына (разам з размахваннем рукамі😆) і абразы.

Па выніку будзе створаны дакумент з 10-15 вершаў, які мы размесцім у інтэрнэце для вольнага выкарыстання.

Для прыклада прывядзем верш Ніла Гілевіча:

За векам век плыве-цячэ,
А мы ідзем, ідзем… I што ж?
О, як далёка нам яшчэ
Да Беларусі!

Ужо няўсцерп нам крыж пакут,
I мы крычым, крычым, але —
Не дакрычаліся пакуль
Да Беларусі.

А можа быць, яна — міраж,
I ўсе мы трызнім? Бо чаму ж
Не далятае голас наш
Да Беларусі?

Відаць, пракляцця знак ляжыць
На нас ад роду, і таму
Так цяжка шлях нам церабіць
Да Беларусі.

Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..

oCi-xZ3XM4UАўтары выявы «Музей гісторыі беларускай літаратуры».

Система Orphus