14.04.2017
Прайшоў першы паўфінал конкурса «Мова — Музыка — Футбол»

13 красавіка ў клубе «Грай» адбыўся першы паўфінал конкурса «Мова — Музыка — Футбол». 

У першым паўфінале прымалі ўдзел: Кацярына Блоцкая з песняй «Пераможам!», гурт МІП-бэнд з кампазіцыяй «Будзеш першым!» і гурт Laurynienka з песняй «Гэй, малады!».

Па выніках галасавання журы і гледачоў, у фінал прайшоў гурт Laurynienka.

Другі паўфінал конкурса адбудзецца 27 красавіка ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). У ім прымуць удзел наступныя гурты-удзельнікі конкурса: Сталіца Marsa, Антон Шахорскі, Mashin’ Gun. У якасці запрошанага госця на сцэну выйдзе гурт «:B:N:».

Гурты, якія перамогуць у паўфіналах, пройдуць у заключны этап конкурса і пазмагаюцца за галоўныя прызы: здымкі кліпа, студыйны запіс песні, выступленне на фінальным канцэрце праекту і на «Барысаў-Арэне» ў рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі, ратацыя песні на радыё, футбольны мяч з аўтографамі зборнай, прафесійны вакальны мікрафон.

Аўтар фота: Аляксандр Кісялёў.