19.04.2017

Ці чыталі вы постапакаліптычны раман з элементамі антыўтопіі і кіберпанка, падзеі якога разгортваюцца ў Беларусі і Венесуэле? Вы зможаце гэта зрабіць, калі падтрымаеце кнігу Змітра Шаршнёва «Катехизис действительности» на краўдфандынгавай платформе ulej.by.

Пра што кніга?

Пра маладосць. Пра той бесшабашны ўгар, з якога некаторыя так і не могуць выбрацца.

Пра будучыню. У Венесуэле з дапамогай беларускіх навукоўцаў пабудаваны вялікі андронны калайдар. Пры першым жа старце сітуацыя выходзіць з-пад кантролю. Адбываецца глабальная катастрофа. Прастора і час больш не ўзаемадзейнічаюць адзін з адным – у звыклым разуменні.

A3Hk-T-iD58

Пра пошук. Журналіст Сяргей губляе памяць і знаходзіць сябе ў закінутым месцы, без тэлефона, дакументаў, але з цвёрдай упэўненасцю, што ён у Беларусі. Ён памятае сваё імя і хоча знайсці свой дом.

[ngg_images source=”galleries” display_type=”photocrati-nextgen_basic_thumbnails” override_thumbnail_settings=”0″ thumbnail_width=”240″ thumbnail_height=”160″ thumbnail_crop=”1″ images_per_page=”20″ number_of_columns=”0″ ajax_pagination=”0″ show_all_in_lightbox=”0″ use_imagebrowser_effect=”0″ show_slideshow_link=”1″ slideshow_link_text=”[Show slideshow]” order_by=”sortorder” order_direction=”ASC” returns=”included” maximum_entity_count=”500″]

Пра сучаснае. Бусел-пярэварацень, груган, які ўмее размаўляць, гаспадар лепшага ў свеце публічнага дома, дзяўчына з чырвонымі валасамі і раскіданыя па тканіне тэкста артэфакты – 37 інтэрв’ю. На старонках кнігі вы знойдзеце шчырыя інтэрв’ю вядомых беларускіх, украінскіх і расійскіх дзячоў культуры: Лявона Вольскага, Сяргея Жадана, Сяргея Міхалка, Андрэя Курэйчыка, Святланы Бень і іншых.

Сюжэт – адлюстраванне ў крывым люстэрку сучаснай культурнага, сацыяльнага і палітычнага жыцця нашай краіны.

Падтрымаць праект «Катехизис действительности» можна да 18 траўня на краўдфандынгавай платформе ulej.by.

Система Orphus