16.05.2017

Чайная сустрэча з Віталём Рыжковым адбудзецца 29 траўня а 19:00 у кавярні «ВкусноЧай» (Мінск, Машэрава, 18). Вас чакаюць старыя і новыя вершы, проза, а таксама нязмушаная размова пра літаратуру і жыццё.

Уваход – гарбата для вас (ад 5 руб.)
Замовіць столік можна па тэлефоне: +375 44 7882244

Віталь Рыжкоў – паэт, перакладчык. Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча за кнігу паэзіі «Дзверы, замкнёныя на ключы», двойчы адзначаны прэміяй «Залаты апостраф» за лепшыя паэтычныя падборкі ў часопісе «Дзеяслоў», пераможца некалькіх літаратурных конкурсаў і паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне.

 
Система Orphus