31.05.2017

28 траўня ў Гродне перад фінальным матчам Кубка Беларусі па футболе быў названы пераможца конкурса «Мова—Музыка—Футбол». Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад Федэрацыі футбола Беларусі і «Арт Сядзібы», а гурт-пераможца «Laurynienka» галоўны прыз — здымкі прафесійнага кліпа рэжысёрам Арцёмам Лобачам.

Таксама ў межах музычна-спартыўнага свята адбылася прэзентацыя складанкі, куды трапілі 20 беларускамоўных твораў — конкурсныя працы, гімны футбольных клубаў, футбольныя песнь, якія былі выдадзены па-беларуску за апошнія 25 гадоў. Бясплатна спампаваць складанку ўжо можна на нашым сайце.

Складанка «Мова—Музыка—Футбол» стала вынікам аднайменнага музычнага конкурса, арганізаванага культурніцкай пляцоўкай «Арт Сядзіба» і Федэрацыяй футбола Беларусі.

Спампаваць складанку з 20 песень можна тут.

Дыск «Мова — Музыка — Футбол» — гэта 11 новых песень пра футбол, футбалістаў, заўзятараў, адвагу і прагу да перамогі. Таксама ў складанку ўвайшлі 9 гімнаў футбольных клубаў і футбольных песень, якія былі выдадзеныя за апошнія 25 гадоў. 

Партнёры праекта: кампанія «Планета Вігма», студыя гуказапісу «Bah Records», кампанія «Хороший звук», кафэ-клуб «Грай», кампанія «Symbal.by», беларускі кліпмэйкер Арцём Лобач. Інфармацыйныя партнёры праекта: TUT.by, «Прэсбол», «Камсамольская праўда», «Еўрарадыё», «Наша Ніва».

Трэк-ліст складанкі:

01. Кацярына Блоцкая — Пераможам
02. Адась Матафонаў — Перамога
03. Mashin’ Gun — Першы!
04. Міп-бэнд — Будзеш першым!
05. Laurynienka — Гэй, малады!
06. Хведар Грувіч — Пераможная
07. Ferris Wheel — Заўсёды наперад!
08. Сразу май — Небасхіл
09. Антон Шахорскі – Сонца
10. Ліс і Лес — Крывічы
11. Сталіца Marsa — На футболе
12. Navi — Наперад, Белакрылыя!
13. Vinsent — Наперад, Беларусь! (Гімн зборнай Беларусі)
14. Čas Łajna — Наперад (гімн ФК «Іслач»)
15. Re1ikt — Разам! (гімн ФК «Крумкачы»)
16. Я нарадзіўся тут — Оле-оле
17. Чырвоным па Белым (ЧпБ) — Загінуўшы Клюб
18. Гімн ФК «Дынама-Брэст»
19. Гімн ФК «Шахцёр» Салігорск
20. Гімн ФК «БАТЭ» Барысаў

Набыць складанку на CD можна на symbal.by.

На фінальным канцэрце ў Гродне тры гурты, якія прайшлі ў фінал конкурса: Mashin’ Gun, Сталіца Marsa, Laurynienka, прадставілі свае песні наведнікам музычнага свята. Спецыяльныя госці канцэрта — NaviBand — падтрымалі ўдзельнікаў конкурса яскравым музычным сэтам.

Вынікі конкурса: 1 месца — Laurynienkа; 2 месца — «Сталіца Marsa»; 3 месца — Mashin’ Gun.

Песні фіналістаў конкурса «Мова — Музыка — Футбол»:

Паслухаць усе конкурсныя песні можна тут:

Система Orphus

чытайце таксама: