06.06.2017

26 чэрвеня «Арт Сядзіба» запрашае вас на паказ спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў».

Спектакль прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму беларускаму дзеячу, палітыку, пісьменніку, навукоўцу, мовазнаўцу, стваральніку першага ўнармаванага правапіса сучаснай беларускай мовы.

Спектакль «Браніслаў» — гэта першы спектакль «Арт Сядзібы». Прэм’ера адбылася ў 2015 годзе ў Мінску на сцэне тэатра БДУ «На балконе». Але пасля двух паказаў спектакль быў адменены, фактычна забаронены, і з таго часу ягоныя пастаноўкі ладзіліся напаўпадпольна.

За час існавання спектакль наведаў Пружаны, Гомель, Вільню і цяпер зноў вяртаецца ў Мінск. Гэта будзе юбілейны, 10-ты паказ дадзенага спектаклю. У пастаноўцы задзейнічаныя студэнты тэатральных універсітэтаў, акторы-аматары, людзі розных прафесій. Але ўсе яны звязаныя адной ідэяй — любоўю да Беларусі, да беларускай мовы і жаданнем расказаць пра невядомыя эпізоды беларускай гісторыі і культуры.

15

Спектакль адбудзецца ў клубе «ILI» (пр. Незалежнасці, 131, к. 1). Пачатак а 20-й.

Запісацца на спектакль можна праз форму і па тэлефоне +375296517898.

Увага! Колькасьць месцаў абмежаваная!
Уваход вольны.

Система Orphus