04.07.2017

29 чэрвеня беларускі фолк-гурт Vuraj выступіў на фестывалі Atlas Weekend. 

Atlas Weekend гэта буйнейшы ўкраінскі фестываль, у якім удзельнічалі сусветна вядомыя музыкі, такія як The Prodigy, Kasabian, John Newman, Three Days Grace, BrainStorm, O.Torvald, Noize MC, Onuka, Сергей Бабкин і іншыя.

Фестываль праходзіў пяць дзён: з 28 чэрвеня па 2 ліпеня, у ім прымалі ўдзел 200 артыстаў, якія выступалі на васьмі разнафарматных сцэнах.

У першы дзень фестываль наведала 132 тысячы чалавек, у два іншыя дні 60 тысяч чалавек.

«Мы вельмі рады, што змаглі прабіцца на сцэну такога буйнога фестываля, як Atlas Weekend. Хачу адзначыць высокі ўзровень арганізацыі: якасны гук і прафесійную каманду. Было прыемна бачыць вялікую колькасць людзей, мы атрымалі столькі эмоцый і натхнення, пазнаёміліся з іншымі музыкамі, крэатыўнымі менеджарамі і арганізатарамі», дзеліцца ўражаннямі лідар гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў.

Vuraj працягвае свае міжнародныя гастролі і едзе выступаць у Польшчу і Славакію:

5 ліпеня выступ у «Backstage Studio», Польшча, Варшава.

7 ліпеня — сэт на «Pahoda Festival» (адзін з буйнейшых еўрапейскіх фестываляў), Славакія, Трэнчын,

10 ліпеня — выступ у «Доме Гісторыі», Польшча, Новы-Сонч.

11 ліпеня —  канцэрт у «Apateka Pub», Польшча, Кракаў.

12 ліпеня — акустычны выступ на плэнэры, Польшча, Гута-Высовска.

13 ліпеня —  выступ на фестывалі «Folkowisko», Польшча, Гораец.

15 ліпеня — сэт на фестывалі «Басовішча», Польшча, Гродэк.

16 ліпеня — выступ у рэстарацыі «Rozmarino», Польшча, Сувалкі.

 

Сачыць за навінамі гурта Vuraj можна праз сацсеткі:

«УКантакце»: https://vk.com/vuraj 
Facebook: https://www.facebook.com/vurajband

Фота: Valentin Kuzan.

 

 

Система Orphus