31.08.2017

У апошні дзень лета дуэт «Бачу ўпершыню» прэзентуе сваю песню, якая атрымала назву #Давайзапомнімнашалета.

Дуэт «Бачу ўпершыню» існуе з 2013 года і складаецца з паэта Алеся Сьнега (тэксты, рэчытатыў) і музыкі Уладзіслава Лепяшынскага (вакал, гітара).

Хлопцы спяваюць свае песні, якія палюбіліся многім, а таксама робяць адаптаваныя беларускамоўныя каверы на сусветна вядомыя хіты.

 

«Гэтаму тэксту ўжо больш за 5 год, музыку напісаў Уладзь у 2017, такім чынам, песня стваралася не адзін дзень. Сёння надыйшоў час, каб яе пачулі. Песня атрымалася лірычнай і адначасова танцавальнай», — распавядае Алесь Сьнег. 

 


 

Сачыць за гуртом можна праз суполку «УКантакце».

Система Orphus