07.09.2017

Беларускія рэперы ANGST і ZEMAN прэзентуюць сінгл «Давай па апошнім» — філасофска-алкагольны трэк пра сэнс жыцця, пра яго адсутнасць, пра творчы шлях і ролю ўсіх відаў спіртнога ў ім.

«Трэк даволі стары, яму недзе тры гады. Ён планаваўся на мой альбом «Стратасфера», які я забракаваў. Я ўжо не помню, як з’явілася ідэя напісаць «Давай па апошнім». Помню толькі, што быў моцна не задаволены тым, як прачытаў. Я паклікаў Земана, і, калі ён запісаў свой куплет, стаў яшчэ больш не задаволены сабой. Вось на пару год трэк і адправіўся «ў стол». Але мы ўсё ж такі перазапісалі і выклалі яго», — дзеліцца думкамі ANGST.

Музыкі распавядаюць, што ў іх, насамрэч, не часта атрымліваецца пасядзець ды пагутарыць з сябрамі, замаўляючы «па апошнім» піве да самага закрыцця бара. Але ў трэку ёсць аўтабіяграфічнасць, якая з’яўляецца заўсёдным складнікам добрага тэкста. ANGST і ZEMAN з’яўляюцца ўдзельнікамі гурта Belaroots і выконваюць гэты трэк на канцэртах сваёй rap crew.

У трэку прысутнічае сэмпл з песні «Вы шуміце, бярозы» ВІА «Сябры» (кампазітара Эдуарда Ханка), а ў тэксце можна знайсці столькі цытат, што можна нават абвесціць конкурс: хто болей адшукае.

Beat: Kurguz prod.
(Кампазітар — Эдуард Ханок) 
Запіс і міксаванне: Антон Акімаў
Вокладка: Ганна Бандарэнка 

 

Система Orphus