11.09.2017

9 верасня ў Лідзе адбыўся фэст «Lidbeer-2017». Цягам усяго дня ў Лідзе адбываліся розныя актыўнасці.

«Арт Сядзіба» таксама мела сваю кропку актыўнасці, на якой кожны жадаючы мог сфатаграфавацца з культавымі выразамі з беларускіх песняў, зачытаць беларускі верш у стылі «рэп», даслаць ліст Лявону Вольскаму, а таксама набыць сабе сувенір у нацыянальным стылі. 

Фестываль «Lidbeer-2017» наведала 100 тысяч чалавек. Мы рабілі сваю актыўную пляцоўку, якая знаходзілася ў зоне гала-канцэрта. Сотні людзей рабілі здымкі з нашымі плакатамі, на якіх былі змешчаныя цытаты беларускіх музычных хітоў. Пасля абеду на нашай пляцоўцы прайшла аўтограф-сэсія гурта «Крамбамбуля».

Мы сабралі здымкі ў адно відэа. Шукайце сябе і рабіце рэпосты.

 

Больш здымкаў можна паглядзець тут. Дзякуем усім, хто быў з намі на «Lidbeer-2017»! 

Фота: Даша Бялькевіч і Алег Красоўскі.

Система Orphus