13.09.2017

Музычны праект K3TYVANA прэзентуе трэк «Толькі джаз», які быў створаны ў межах конкурса «Заспявай 4Х4».

Малады ды амбіцыйны гурт K3TYVANA запісаў песню «Толькі джаз» на верш паэткі Дашы Бялькевіч. Трэк створаны ў стылях 2-step, UK Garage і deep.

Песня распавядае пра сітуацыю ў стасунках, калі лёгкае і несур’ёзнае стаўленне аднаго чалавека да іншага прыносіць боль і пакуты. Для кагосьці каханне — гульня, а для кагосьці — цэлы сусвет.

K3TYVANA — беларускі гурт, створаны ў 2014 годзе ў Мінску. Музыка прадстаўляе сабой незвычайны мікс з розных жанраў: 2-step, deep, electro-pop, house, funk і jazz. Мова песень — англійская, беларуская і руская. 

Гурт складаецца з вакалісткі Кэціваны Асраташвілі, кампазітара і дыджэя Sasha Plus і клавішніка Васіля Мельнічка.

«Мы вырашылі зрабіць твор у модным і стылёвым кірунку, бо хочацца каб беларуская мова гучала крута і смачна, а галоўнае, каб яна была нормай, а ня рэдкасцю», — кажа вакалістка гурта Кэцівана Асраташвілі.

Песня «Толькі джаз» прайшла ў фінал конкурса «Заспявай 4Х4» і змагаецца за перамогу і прызы: здымкі кліпу і грашовую ўзнагароду ў 1000 рублёў.

Бліжэйшы выступ гурта K3TYVANA адбудзецца 15 верасня ў клубе «Брюгге»: каманда выступіць на разагрэве ўкраінскай спявачкі DaKooka.

Сачыць за навінамі гурта можна праз:

«Укантакце»: https://vk.com/k3tyvana
Soundcloud: https://soundcloud.com/k3tyvana
ITunes: https://itunes.apple.com/by/artist/k3tyvana/id832802573
Facebook: https://www.facebook.com/k3tyvana 
Instagram: https://www.instagram.com/k3tyvana/
Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCyKfOBm0l7f45-Ra0iqgKeA

 

Система Orphus