14.08.2013

У той час, як большасць нашых суайчыннікаў мараць правесці апошнія тыдні лета на моры, у глухую беларускую глыбінку высадзіўся нямецка-баснійскі працоўны дэсант. З 22 ліпеня па 3 жніўня ў невялікай вёсачцы каля Капыля прайшоў міжнародны валанцёрскі летнік EWOCA-3, куды і накіравалася першая экспедыцыя Арт Сядзібы «Зробім лепш!»

«Назва праекта расшыфроўваецца як «Ecological Work Camp». Тройка азначае тры краіны ўдзельніцы – Беларусь, Германія, Боснія і Герцагавіна. Праект разлічаны на тры гады, і кожны раз ён праходзіць у новай краіне», — расказвае кіраўнік беларускай групы Вікторыя Церашонак.

Сёлета гонар прымаць гасцей выпаў на долю Беларусі. Інтэрнацыянальная каманда пасялілася ў весцы Дунаева, дзе знаходзіцца база беларускага партнёра праекта — арганізацыі «Адукацыя без межаў».

Дарэчы, месца правядзення летніка мае багатую гісторыю. У гэтай вёсцы калісьці знаходзілася сядзіба Лапухі, якая належала Эдварду Вайніловічу, заснавальніку мінскага Чырвонага касцёла. Менавіта на сродкі ад продажу гэтай сядзібы быў пабудаваны самы прыгожы культавы будынак сталіцы. На жаль, зараз у Дунаева ад былой велічы засталіся толькі стары панскі парк і руіны стайні, якія паступова прыходзяць у заняпад.

Такое стаўленне да спадчыны незразумелае для замежнікаў. Кіраўнік нямецкай групы Галіна Мюллер адзначае: «У Нямеччыне вельмі мала нічыйных тэрыторый, уся зямля знаходзіцца ў чыёйсьці ўласнасці. Таму кожны імкнецца сачыць за тым, што ён мае, і кожны кавалачак зямлі выкарыстоўваць пад свае пэўныя мэты. Тут жа шмат свабоды і прастору. Але немцы не разумеюць, чаму пустуе столькі месца».

artsiadziba_ewoca-3_2

artsiadziba_ewoca-3_8

Удзельнікі летніка мелі магчамасць не толькі пазнаёміцца з унікальнай гісторыяй, але і з галавой акунуцца ў непаўторную беларускую прыроду. На працягу двух тыдняў хлопцы і дзяўчаты жылі ў намётах, карысталіся экапрыбіральняй, грэлі на агні ваду для душа. Гэта стала сапраўдным выпрабаваннем для звыклых да камфорту еўрапейцаў. «Я не забуду вочы рабят, калі ім рабілі экскурсію па тэрыторыі кэмпа. Ім здавалася, гэта ніколі не будзе працаваць», — успамінае Галіна Мюллер.

artsiadziba_ewoca-3_

Сюрпрызы замежнікам прыпаднесла і беларускае надвор’е. «Арганізатары папярэджвалі, што тут холадна і ідзе дождж, але мы праігнаравалі гэта, — працягвае Галіна Мюллер. — А калі прыехалі ў Дунаева, дождж тут усё проста заліваў. На зямлю немагчыма было ступіць — яна разыходзілася пад нагамі. Перш за ўсё, нам прыйшлося ехаць у Копыль і купляць 16 пар гумовых ботаў, якія прадавачка выдавала з вялікім здзіўленнем. Яна сказала, што гэтыя боты былі адкладзены для нейкага калгасу, але, убачыўшы нашыя твары, пайшла нам насустрач».

artsiadziba_ewoca-3_29

Надвор’е і адсутнасць такіх даброт цывілізацыі, як інтэрнэт, не змаглі сапсаваць пазітыўны настрой удзельнікаў. «Мне падабаецца, што гэта рэальны летнік, дзе ты павінен прыстасоўвацца да жыцця, пастаянна нешта рабіць, сачыць за ўсім. Тут я шмат чаму змог навучыцца», — дзеліцца сваімі ўражаннямі басніец Харыс Аўдзіцэвіч.

artsiadziba_ewoca-3_9

artsiadziba_ewoca-3_28

artsiadziba_ewoca-3_4

artsiadziba_ewoca-3_6

А павучыцца, сапраўды, было чаму. У першай палове дня ўдзельнікі займаліся фізічнай працай — будавалі лазню. Пад пільным кантролем прафесійнага прараба Мікалая Сачыўка беларусы, немцы і баснійцы разам вазілі пясок, замешвалі цэмент, збівалі дзверы і аканіцы, рабілі лаўкі, а таксама прыбіралі лес. «Многія прылады, напрыклад гэбель, хлопцы бачылі першы раз у жыцці, — распавядае Мікалай. — Тым не менш, яны змаглі зрабіць тое, што часта даецца толькі прафесійным будаўнікам».

artsiadziba_ewoca-3_32

Але валанцёрская праца была не галоўнай мэтай летніка. Другая палова дня была цалкам прысвечана міжкультурнай камунікацыі. У праграме значыліся розныя гульні, спаборніцтвы, майстар-класы і нават экскурсія ў Мір і Нясвіж.

artsiadziba_ewoca-3_5

artsiadziba_ewoca-3_10

artsiadziba_ewoca-3_12

artsiadziba_ewoca-3_13

artsiadziba_ewoca-3_17

Маладзены малявалі на майках, шылі экалагічныя торбы, удзельнічалі ў шоў талентаў, глядзелі фільмы і ладзілі дыскусіі. А больш за ўсё хлопцам, як ні дзіўна, спадабаўся майстар-клас па вырабе традыцыйных беларускіх лялек.

artsiadziba_ewoca-3_30
artsiadziba_ewoca-3_18

artsiadziba_ewoca-3_23

Ключавымі падзеямі міжкультурнага абмену сталі тры нацыянальныя вечарыны — беларуская, нямецкая і баснійская. Дэгустацыя нацыянальнай ежы і напояў, нородныя гульні, танцы, строі — усё гэта пагружала ў атмасферу іншай культуры. Як прызналіся самі ўдзельнікі, з кніг і фільмаў немагчыма даведацца столькі, колькі за некалькі гадзін ад невялікай групы людзей, якія прэзентуюць сваю краіну.

artsiadziba_ewoca-3_20

artsiadziba_ewoca-3_15

artsiadziba_ewoca-3_14

artsiadziba_ewoca-3_11

У галоўнага кухара кэмпа Зінаіды Васільеўны свае погляды на культурныя адрозненні: «Баснійская група даставіла трохі клопату. Бо ў мусульман як раз у гэты час быў Рамадан, таму яны не елі мяса. Свініны таксама не было на стале. А так замежнікі аказаліся непатрабавальнымі, не адмаўляліся ад беларускіх дранікаў, а пельмені — гэта наогул інтэрнацыянальная студэнцкая ежа!»

artsiadziba_ewoca-3_21

artsiadziba_ewoca-3_22

artsiadziba_ewoca-3_19

Розніцу ў светапоглядах адчула і Галіна Мюлер: «У нас у Нямеччыне больш не існуе глабальных адрозненняў паміж мужчынам і жанчынай. Ніхто не кажа пра тое, што посуд павінна мыць жанчына, ці есці павінна гатаваць жанчына. Але ў баснійскай групе ўсім было зразумела, што малатком будзе працаваць мужчына, а жанчына прыстасаваная для іншых спраў. І гэта нават не абмяркоўвалася. Хоць нямецкія і беларускія дзяўчынкі бралі і малаткі, і шліфавальныя машынкі, і нават залівалі бетон. Мне здаецца, у гэтым плане беларусы больш еўрапеізаваныя».

Раней замежныя госці нічога не ведалі пра нашу краіну, таму перад прыездам проста пагуглілі ў інтэрнэце. «У мяне склалася ўражанне, што сітуацыя ў Беларусі горшая, чым у Босніі. Не ўсё так стабільна, не ўсё так проста, — разважае басніец Анэс Проле. — Але, калі мы прыехалі, убачылі чыстую і акуратную краіну, прыемных людзей, якія ўсміхаюцца. Беларусы вельмі працавітыя і добрыя. А яшчэ ў вас вельмі прыгожыя дзяўчыны».

artsiadziba_ewoca-3_24

Поспех гэтага ворккэмпа, на думку кіраўніка нямецкай групы Ёргена Цолнэра, заключаецца менавіта ў тым, што ён праходзіў у месцы, далёкім ад інтэрнэту, супермаркетаў і ўсіх камунікацый. Таму ўдзельнікі проста не мелі іншага выбару, як кантакаваць паміж сабой і больш уважліва ставіцца адзін да аднаго.

У мінулым годзе праект EWOCA-3 ужо пабываў у Нямеччыне, дзе каля тыдню моладзь вывучала гісторыю па дакуметах і рэчах, знойдзеных на тэрыторыі былога канцэнтрацыйнага лагера. На чарзе — Боснія і Герцагавіна. Пакуль арганізатары трымаюць у сакрэце, чым будуць займацца валанцёры там. Але адну дэталь баснійцы ўсё ж прыадчынілі: удзельнікаў трэцяга кэмпа сустрэнуць з аркестрам.

Система Orphus