30.08.2013

Дзякуючы прагрэсіўнаму кіраўніцтву горада і ініцыятыве з боку стрытарт-праекту Signal, цікавыя мастакі з усёй Беларусі пераўтварылі адзін з тыповых савецкіх дворыкаў Магілёва ў сучасную еўрапейскую стрыт-арт галерэю.

У гэтым годзе Магілёў стаў культурнай сталіцай СНД і Беларусі. З гэтай нагоды маладое кіраўніцтва горада шукала шляхі рэалізацыі гэтага высокага статусу. У той жа момант сталічныя хлопцы са стрыт-арт суполкі «Signal» шукалі месца для працягу праекту «Must Act». У выніку, праз мясцовага актывіста Юрася Стукалава, яны знайшлі адзін аднаго.

Наводзіць шухер у Магілёве прыехалі мастакі з усёй Беларусі. Нават Вася Grino з каманды AZ, які ўжо даўно жыве ў Маскве, таксама не абмінуў магчымасці «заваліць» фасад пяціпавярховіка. Разметка для прац такіх масштабаў звычайна наносіцца з дапамогай відэапраектара. Зрабіць праекцыю для працы Grino было магчыма толькі з будынка насупраць. Гэтым будынкам апынуўся міліцэйскі пастарунак. На яго вакне і паставілі праектар. Міліцыянты былі настолькі ўсцешаны працай мастакоў, што нават дазволілі ім зрабіць пару фотак ў «абезьянніку».

101_artsiadziba_mam_7588

102_artsiadziba_mam_7235

103_artsiadziba_mam_0653

104_artsiadziba_mam_0610

105_artsiadziba_mam_7651

Другі фасад пяціпавярховіка аддалі на роспіс пінскаму мастаку Mutus.

201_artsiadziba_mam_7567

202_artsiadziba_mam_0447

203_artsiadziba_mam_0545

204_artsiadziba_mam_0758

205_artsiadziba_mam_0760

Вядомы сваімі этнічнымі матывамі Яўген Cowek развесіў па вокнах сваіх жар-птушак.

301_artsiadziba_mam_7581

302_artsiadziba_mam_0437

303_artsiadziba_mam_0360

304_artsiadziba_mam_0524

305_artsiadziba_mam_7671

Аднымі з хэдлайнераў магілёўскай перабудовы сталі віцебскія майстры Duedro, якія 3D-выявай рукі Адама скарылі сэрцы мінакоў. Ад жадаючых пафоткацца на адным з 3D-пальцаў не было адбою.

401_artsiadziba_mam_7548

402_artsiadziba_mam_0474

403_artsiadziba_mam_0679

404_artsiadziba_mam_0291

405_artsiadziba_mam_0688

Пра ўнікальнасць досведу такога супрацоўніцтва з уладамі і працы мастакоў расказвае адзін з арганізатараў праекту Алег Ларычаў:

Сыходзячы з досведу камунікацыі з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў розных гарадоў Беларусі, я магу сказаць, што прыклад узаемадзеяння з уладамі Магілёва моцна адрозніваецца ў пазітыўны бок. Ад начальніка аддзелу па справах моладзі, ідэалогіі і культуры Алега Корапава не было ніякіх загадаў. Мы паказалі толькі два папярэднія эскізы, а астатнія працы рабілі на свой густ, не ўзгадняючы ні з кім. У нас быў поўны карт-бланш на ўпрыгожванне аднаго з самых наведвальных раёнаў Магілёва.

Дзякуючы падтрымцы ад Caparol, Ома і МТБанк мастакі набылі фарбу, якой хапіла, каб пераўтварыць звычайны савецкі дворык у нешта зусім іншае і пакуль не вельмі знаёмае для нашай краіны. Дарэчы, арганізатары праекту не імкнуліся ангажаваць у яго мясцовых мастакоў. Але хутка да арганізатараў пачалі звяртацца некаторыя прадстаўнікі мясцовай графіці-двіжухі:

— Пераважная колькасць з іх скардзілася і здзіўлялася: маўляў, чаму нам не дазваляюць, а вам дазволілі, — кажа Алег Ларычаў. — Я адказваў, што старыя шрыфты нікому не патрэбныя, а сапраўдны стрыт-арт здаецца больш актуальны ў гарадской прасторы.

Сярод лакальных майстроў знайшліся і цікавыя персанажы. Напрыклад Энтані, якому ўсяго 15 год. Сыходзячы з меркавання дарослых мастакоў яго чакае вялікая будучыня. Арганізатары вызвалілі для яго некаторыя плошчы, дзе ён праявіў свае здольнасці не горш за іншых. Больш за тое, падчас нанясення разметкі для работы Васі Grino Энтані прымаў удзел як асістэнт.

501_artsiadziba_mam_7491

502_artsiadziba_mam_0433

503_artsiadziba_mam_0558

504_artsiadziba_mam_7420

505_artsiadziba_mam_7332

Магілёўскі райтэр Gearo намаляваў дзяўчыну ў чорным латэксе побач з дзіцячым садком. Гэтая праца не пакінула ў спакоі ані шпацыруючых бабак, ані гарадскую адміністрацыю, якой, здаецца, малюнак усё ж спадабаўся.

601_artsiadziba_mam_7630

Здзівіў таксама John з Магілёва, які прыехаў на сваёй машыне са сваёй фарбай. Ён спытаў, ці можна памаляваць. А пасля ціхенька размаляваў цэлую сцяну.

701_artsiadziba_mam_7261

702_artsiadziba_mam_7633

Здаецца, горад заслужыў гэты праект, бо ўсе намагаліся зрабіць усё мажлівае для яго рэалізацыі. Пачынаючы ад шэраговых працаўнікоў ЖКГ, што працавалі да цемнаты, падымаючы мастакоў на вышках, заканчваючы старшынёй выканкама і аддзелам ідэалогіі. Усе яны з паразуменем ставіліся да кожнай патрэбы мастакоў не замінаючы ім перашкодамі і абмяжаваннямі ў творчасці, а наадварот дапамагалі рэалізаваць кожнае творчае памкненне.

Болей фота з арт-акцыі ў Магілёве — на нашых старонках ва «УКантакце» і на Facebook!
Система Orphus