19.09.2013

Салігорск — горад шахцёраў, солі і працоўнай моладзі. Тым не менш, там ёсць суполка людзей, якія ладзяць канцэрты «Троіцы», Ромы ВПР, The Toobes ды іншых. Усе яны — валанцёры з ідэйным лідарам Аляксандрам Дзялянка, і называюць сябе «Новы час».
artsiadziba_nch-salihorsk_DSC8856

Арышт Баумгертнера і дарога ў Салігорск

Перакапаўшы інфу пра фестываль «Новае лета», які праходзіць паўтары месяцы, — 6 дзён па выходных, — мы з фатографам Косцем сабраліся на пачатак. А пасля «Белкалій» стаў на дзве траціны, Баумгертнера арыштавалі — і фестываль пазбавіўся генеральнага спонсара. Выйшла, што мы едзем не на фестываль, а на сустрэчу з валанцёрамі. Калі мы прыехалі, «барадаты натхняльнік» Саша Дзялянка быў заняты — запісваў песню ў ДК. Сам працуе  гукачом у іншым месцы. З «чабурэчні» насупраць вакзала нас забралі дзяўчаты — школьніцы-валанцёркі, якія часта займаюцца раздачай флаераў перад канцэртамі.

artsiadziba_nch-salihorsk_DSC8880

artsiadziba_nch-salihorsk_DSC8867

artsiadziba_nch-salihorsk_DSC8881

Халодны горад рыхтаваўся да свайго свята. Сцяжкі, сцэна — фестываль мусіў пачынацца акурат на 55-годдзе Салігорску. Воля і Наташа вядуць нас гуляць: клуб Skyy, у якім валанцёры зладзілі не адзін канцэрт; той самы «Белкалій», новыя машыны паўсюль; парк Чатырох стыхій, дзе праходзяць выхавальна-забаўляльныя джэмы.

artsiadziba_nch-salihorsk_DSC8862

Жывая музыка для людзей зараз троху нязвыклая, і таму на джэмы да «Новага часу» людзі ідуць: у асноўным дарослыя з дзецьмі. Але не працоўная моладзь — а 16-17 гадзіне яны яшчэ працуюць ці адсыпаюцца перад вылазкамі ў бары.

artsiadziba_nch-salihorsk_jam-vk_2

artsiadziba_nch-salihorsk_jam-vk_6

artsiadziba_nch-salihorsk_jam-vk_3

artsiadziba_nch-salihorsk_jam-vk_1

У гэтым жа парку сустрэлі  журналістаў АНТ — дзеваньку на абцасах, якая шантажыравала аператара. Што ж, Салігорск — месца, куды на дзень горада, казалі, мусіць прыехаць сам прэзідэнт.

Канцэрты патрэбныя, каб людзі былі добрымі

Пад вечар пайшлі ў кавярню. Там сабралася чалавек пятнаццаць, пераважна дзяўчаты. Узрост валанцёраў — ад 14 да 28 гадоў. Усе яны — людзі, якім не хапае прасторы ў родным горадзе. Музычнай, творчай, прасторы аднадумцаў, проста цікавай, якая не адносіцца да працы ці вучобы.

artsiadziba_nch-salihorsk_DSC8898

artsiadziba_nch-salihorsk_DSC8913

artsiadziba_nch-salihorsk_DSC8962

artsiadziba_nch-salihorsk_DSC9037

Знаёмыя і сябры часцей за ўсё не разумеюць, навошта займацца канцэртамі, калі за гэта ніхто не плаціць. У горадзе, дзе заробак у 15 млн — не рэдкасць, пра валанцёрства чуў мала хто. Тым не менш, «Новы час» выхаваў сваіх тэхнікаў-гукачоў, дызайнераў, з’явіліся юрыст, відэаператар і шмат іншых людзей. Агулам — каля 30 чалавек.

Зараз я а пятай сыходжу з працы, за кавай абмяркоўваем планы, іншыя справы – і а першай дамоў. На працы кажуць: «Табе што, там не плацяць?» А я, калі толькі з Мінску прыехаў, некалькі тыдняў з офіса выходзіў — і што далей? — пытаецца Жэня, спецыяліст па SMM. — Гэта не той горад, дзе процьма месцаў, у якіх можна добра правесці час.

artsiadziba_nch-salihorsk_DSC8887

Валанцёры лічаць, што канцэрты дапамагаюць людзям больш стасавацца адзін з адным. «Музыка збліжае людзей. Калі будуць канцэрты — тады і людзі будуць добрымі», — кажа адна з валанцёрак.

Пратэст супраць абыякавасці

«Новы час» — манапаліст. Больш арганізатараў у горадзе няма, хіба толькі дзяржаўныя ўстановы. Дзейнасць суполкі — своеасаблівы пратэст супраць пляцовак і арганізатараў, для якіх музыка — не галоўнае.

— Я з’яўляюся пратэстам, таму што мы ладзім канцэрты для музыкаў, — кажа актывіст суполкі па мянушцы Дзял, якога насамрэч завуць Саша. — Мы іх прымаем, даем ваду на сцэну, у кожнага ёсць маніторы з эквалайзерамі, кампрэсарамі, бэк-лайн і нармальныя мікрафоны, а гукач не раве на іх матам: «Эй, спяваць навучыся!»

Апаратуру хлопцы бяруць у арэнду. Такі, як у іх гук — лампавы — падсілу не ўсім нават у сталіцы. На рэкламу любога канцэрту сыходзіць мінімум сто даляраў, колькі б не каштаваў сам гурт.

Салігорскі адказ шоў-бізу

У Салігорску ў 2009 годзе нават была выстава «Дах» — Саша «прыгнаў бус і забраў у Мітрыча ўсе карціны». Тут выступалі Open Space, The Toobes у 2008-м разагравалі летні фестываль. Амаль усе канцэрты «НЧ» выходзілі ў нуль — не ў мінус і не ў плюс, ніводнага лішняга квітка.

artsiadziba_nch-salihorsk_DSC8971

Сам Саша з гуртом шмат выступаў, вандраваў, наведваў канцэрты і фестывалі. Ідэя валанцёрскай асновы ўзятая з фестываля «Пустые холмы»: ён пачынаўся як сяброўская тусоўка, але нават зараз з’яўляецца валанцёрскім. Выдаткі пакрываюцца, напрыклад, грашыма ад здачы смецця «пасля балю».

artsiadziba_nch-salihorsk_DSC9051

Чаму ідэя шоў-біза на валанцёрскай аснове пракаціла ў Салігорску? Усё проста: тое, што ў адным месцы камерцыялізуецца, у іншым проста не існуе. Калі дзесьці гэта прадаецца, значыць, і тут яно патрэбнае. Каму больш трэба — той і плаціць: ці спажыўцы сваімі грашыма, ці валанцёры — сваім часам.

Система Orphus

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *