07.06.2013

Тэлеканал «Белсат» падрыхтаваў файны сюжэт пра нашу кампанію па зборы подпісаў пад калектыўным зваротам у Міністэрства культуры Беларусі з пытаннем уключэння бел-чырвона-белага сцяга ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны. Прыемна, што пра кампанію напісалі ўсе беларускія СМІ за выключэннем дзяржаўных.

На TUT.BY пад навіной пра кампанію 602 каментары.

На апублікаваную скарочаную спасылку са зваротам, каб спампаваць яго, зайшло 1400 чалавек.

Саму асноўную навіну толькі на нашым сайце праглядзела больш за 5000 чалавек.

Да кампаніі далучыліся партыі і арганізацыі:

— Аб’яднаная грамадзянская партыя прапануе паставіць подпісы пад зваротам у сваім  мінскім офісе: вул. В. Харужай, 22-1701.
— Партыя БНФ таксама прапануе паставіць подпіс ў сваёй сядзібе: вул. Чарнышэўскага, 3.
— Інфармацыйна і, спадзяемся, непасрэдна зборам подпісаў акцыю падтрымалі кампанія «Гавары праўду», Рух «За Свабоду»«Малады Фронт».

Не пэўная асоба, а менавіта нацыянальныя сімвалы сёння сапраўды аб’ядноўвюць грамадска-палітычны рух.

Можа неяк скарыстаць гэты шанец, спадарства?

Система Orphus